Падтрымаем сусветны прыродаахоўны рух

Падтрымаем сусветны прыродаахоўны рух

час_земли

Гадзіна Зямлі – гэта штогодняе мерапрыемства, упершыню арганізаванае Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі ў 2007 годзе. На наступны год яно атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009-ым стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва, паводле ацэнак WWF.
Сутнасць яго ў сімвалічным адначасовым адключэнні электрычнасці і непатрэбных бытавых прыбораў на адну гадзіну. Такім чынам, усе ўдзельнікі акцыі дэманструюць сваю экалагічную адказнасць і клопат пра навакольнае асяроддзе. Гадзіна Зямлі – гэта грамадскі заклік да рашучых мер у захаванні клімату на нашай планеце і клопат аб яе абмежаваных рэсурсах.
У Беларусі ініцыятарам і арганізатарам акцыі з’яўляецца таварыства “Зялёная сетка” пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента ў энергаэфектыўнасці краіны. З кожным годам да акцыі далучаюцца ўсё новыя людзі, больш адміністрацыйных будынкаў і кавярняў адключаюць сваю падсветку на гадзіну. Летась у рамках такой акцыі было сэканомлена 101 кВт/гадз. электраэнергіі. Сёлета Беларусь у восьмы раз далучыцца да акцыі “Гадзіна Зямлі”, якая пройдзе 19 сакавіка.
Жабінкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае прыняць удзел у акцыі, каб выказаць падзяку сусветнаму прыродаахоўнаму руху і паклапаціцца пра будучыню нашай планеты.
Наталля ЯКІМАВЕЦ, галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top