Вясёлая Масленіца адгуляла

Вясёлая Масленіца адгуляла

масленница 043

Масленіца адзначаецца на восьмым перадвелікодным тыдні, напярэдадні вялікага посту. Гэтае старажытнае свята славянскіх народаў звязана з культам прыроды – адраджэннем плодных сілаў зямлі. А яшчэ ў гэты дзень мы традыцыйна захапляемся абрадам праводзін зімы, славім набліжэнне вясны.

На самой справе зімы ўжо даўно не адчуваем у прыродзе. Толькі калі-нікалі падуе халодны паўночны вецер, як было і ў мінулую суботу, калі ў Жабінцы і дарослых, і дзяцей весяліла Масленіца сваімі жартоўнымі песнямі і прыпеўкамі, камічнымі масленница 103найгрышамі і тэатралізаванымі дзеямі са штодзённага жыцця вяскоўца ці гараджаніна. Ёй гасцінна дапамагалі частаваць блінамі, духмянымі шашлыкамі, розным печывам, мяснымі далікатэсамі работнікі прылаўкаў філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”, магазіна “На плошчы”, іншых гандлёвых кропак.
Гукі свята, якое арганізавалі работнікі гарадскога Дома культуры сумесна з іншымі самадзейнымі артыстамі Жабінкаўшчыны, зазывалы і роставыя лялькі, разносіліся па горадзе, таму людзі групамі ці па адным спыняліся ля імправізаванай сцэны, рабіліся яго непасрэднымі гледачамі.
Самымі вясёлымі і энергічнымі на свяце былі дзеці. Яны танцавалі, удзельнічалі ў розных гульнях, за што з рук гаспадыні і гаспадара, скамарохаў атрымлівалі падарункі.
Асобна колькі слоў пра гарэзлівыя напевы самадзейных артыстаў. Спявачкі і расказчыцы Азяцкага сельскага Дома культуры, міні-тэатр песні і гумару “Спявай, душа” Крыўлянскага СДК, артысты-жартаўнікі Сцяпанкаўскага СДК, народнага тэатра гульні, гумару і песні “Хмелеўскія валацугі” і іншых захапілі гледачоў сваёй арыгінальнасцю, незвычайным падыходам да выканання, гарэзлівасцю, напеўнасцю. Усім скажам: “Брава”.
Не забылі арганізатары свята і пра разнастайныя гульні: “Цёшчыны бліны”, “Бой пеўняў”, іншыя. Хто перамагаў, атрымліваў падарунак.
Калі ўдосталь наслухаліся песень, навыйгравалі падарункаў у конкурсах, надышоў кульмінацыйны момант свята – спальванне пудзіла – сімвала адыходзячай зімы. Дзея адбывалася ў парку, дзе быў ужо прыгатаваны касцёр. Вакол палаючага пудзіла дзетвара і дарослыя вадзілі карагод, спявалі прыпеўкі, гаспадар і гаспадыня свята загадвалі загадкі на веданне кожнага масленічнага дня. Правільны адказ заахвочваўся падаруначкам.
Пудзіла згарэла, разам з дымам, думаецца, развеяліся халады і нягоды. Прыйшла Вясна, каб абудзілася прырода і замацавалася панаванне на зямлі сонца. Пра што засведчылі наступныя цёплыя дні.
Нягледзячы на сырое і халоднае надвор’е на Масленіцу і нешматлікіх наведвальнікаў, свята прайшло, асабліва весяліліся дзеці. Відовішча, якое сімвалізуе пачатак вясны – яркай, сонечнай і светлай – закончылася. Няхай хутчэй завітае цяпло, расцвітуць падснежнікі, адыдуць у нябыт крыўда і злосць, няхай збудзецца тое, аб чым марыцца!
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top