21 ноября — Всемирный День памяти жертв дорожно-транспортных проишествий

21 ноября — Всемирный День памяти жертв дорожно-транспортных проишествий

21 лістапада — Сусветны Дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў
На планеце штогод у выніку дарожна-транспартных здарэнняў гіне каля 1,3 мільёна чалавек і яшчэ 50 мільёнаў атрымліваюць траўмы і робяцца інвалідамі. Генеральная Асамблея ААН у кастрычніку 2005 года прыняла рэзалюцыю, якая заклікала ўрады краін свету адзначаць трэцюю нядзелю лістапада як Сусветны Дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў. Мэта — ушанаваць памяць ахвяраў і выказаць спачуванні членам іх сем’яў, а таксама яшчэ раз нагадаць дзяржавам пра неабходнасць актыўных захадаў дзеля бяспекі дарожнага руху.
У Беларусі гэтаму сусветнаму дню сёлета будзе папярэднічаць тыдзень памяці ахвяраў — з 15 па 21 лістапада. Сэнс яго ў тым, што ўладальнікі аўтамабіляў уключаюць бліжняе святло фараў, каб успомніць усіх загінулых у ДТП і прыцягнуць увагу кожнага жыхара краіны да праблемаў, звязаных з бяспекай дарожнага руху. У асноўных рэлігійных канфесіях будуць праведзены памінальныя службы па загінулых і службы аб здароўі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
У.САРОКА, ст.інспектар аддзялення ДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top