Дома і сцены дапамагаюць

Дома і сцены дапамагаюць

IMG_9419 IMG_9446 IMG_9447

Увечары 3 сакавіка шматлікія гледачы, што прыйшлі ў ФАУ “СК” Бадзёрасць”, каб падтрымаць свае каманды, сталі сведкамі гарачых спартыўных баталій. У зале праводзіліся заключныя гульні адкрытага ІІІ ра-ённага спаборніцтва сярод аматараў у міні-футболе “Жабінкаўская футбольная ліга”.
Першымі на пляцоўку выйшлі гаспадары – футбалісты фізкультурна-аздараўленчай установы, якім супрацьстаяла каманда “Без праблем” з Камянца. Яны змагаліся за “бронзу”. Вельмі хутка высветлілася: праблемы ў гасцей ёсць як у абароне, так і ў нападзенні, а найбольшую “праблему” для іх стварала зла-джаная гульня гаспадароў пляцоўкі. Таму й не дзіўна, што фінальны свісток суддзі матча зафіксаваў лік 6 : 2 на карысць каманды ФАУ, якая і заняла трэцяе месца.
Аднак найбольшую цікавасць, зразумела, выклікала фінальная сустрэча. За кубак лігі змагаліся каманды “Цукровы завод” і “Астрамечава”.
Кажуць, у Астрамечаве “вострыя мячы”? Так, быў пэўны момант у другім тайме, калі на імгненне падалося, што госці здолеюць перахапіць ініцыятыву і навяжуць цукраварам сваю гульню. Аднак жабінкаўскія футбалісты былі сур’ёзна настроены на тое, каб кубак застаўся на радзіме, і правялі ў вароты сапернікаў шэсць мячоў, на якія астрамечаўцы змаглі адказаць толькі двума. Цалкам заслужаная прыгожая перамога. За тое і ўзнагароды каман-дзе і асобным гульцам, што вызначыліся пад час турніру, ад арганізатара – ФАУ “СК” Ба-дзёрасць”.
Лепшыя гульцы трэцяга сезона футбольнай лігі таксама атрымалі мячы з рук старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны Калыбскай. Імі сталі варатар Сяргей Кашалюк і лепшы асістэнт Сяргей Супрун, найлепшым бамбардзірам турніру прызнаны Ігар Андраюк з футбольнага клуба “Юніёр”.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: у час правядзення адкрытага раённага спаборніцтва сярод аматараў
у міні-футболе.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top