Топяцца і дарослыя, і дзеці

Топяцца і дарослыя, і дзеці

img-20140602160225-408Жыхары раёна павінны захоўваць меры бяспекі пры знаходжанні ля вадаёмаў, а таксама асцярожна карыстацца вадой і ў хатніх бытавых умовах. Сёлета на Брэстчыне ў вадзе загінулі чацвёра грамадзян. У Драгічынскім раёне 9 лютага ў меліярацыйным канале паблізу вёскі Ляхавічы знойдзена цела 64-гадовага пенсіянера. У Пінскім раёне 11 лютага ў сажалцы паблізу аграгарадка Аснежыцы ўтапіўся работнік аднаго з пінскіх прыватных прадпрыемстваў. Днём пазней на Камянеччыне загінуў у вадзе паблізу вёскі Свішчова мясцовы жыхар, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Дарэчы, вада можа забраць жыццё ў чалавека і ў бытавых
умовах. Так, у Пінску праводзіцца разбіральніцтва па факце патаплення ў дамашняй ванне 7-гадовай дзяўчынкі. Паводле папярэдніх дадзеных, яна з дому была дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне пінскай дзіцячай бальніцы, а праз суткі ўрачы канстатавалі яе смерць ад патаплення.
Жабінкаўская раённая арганізацыя АСВОД настойліва просіць не падвяргаць сваё жыццё небяспецы пры знаходжанні ля вадаёмаў, а таксама – пры карыстанні вадой у хатніх умовах.
Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на дзяцей і людзей пажылага ўзросту. Сёлета, напрыклад, утапіліся 4 чалавекі ва ўзросце 64-83 гады. Нагадваем, што прагулкі ля вадаёмаў, купанне ў дамашняй ванне, розныя гаспадарчыя работы ля вады ў стане алкагольнага ап’янення часта заканчваюцца трагічнымі няшчаснымі выпадкамі. Будзьце асцярожныя пры карыстанні вадой. Беражыце сябе і жыццё сваіх блізкіх.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top