Спыненне пераследу

Спыненне пераследу

t29 кастрычніка 2015 года следчым Жабінкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса ў адносінах да жыхаркі вёскі Рагозна А. па факце крадзяжу з дому аднавяскоўкі К. 550 долараў ЗША і 2,5 мільёна рублёў.
У ходзе папярэдняга расследавання не было здабыта дастаткова аб’ектыўных фактычных дадзеных, якія б даказвалі прамое здзяйсненне злачынства А., якую пацярпелая лічыла вінаватай у крадзяжы яе грошай. Больш таго, былі вычарпаны ўсе магчымасці для збору дадатковых доказаў. Пры такіх абставінах крымінальная справа ў адносінах да асобы, супраць якой была ўзбуджана справа 29 кастрычніка, спынена.
У час расследавання ўстаноўлена, што слядоў узлому замка і дзвярэй не выяўлена, а значыць, дзверы адчыняліся з дапамогай ключа. Хаця пацярпелая сцвярджала, што ключ знаходзіўся ва ўмоўленым месцы і ніколі не губляўся. Гэта дало падставу меркаваць, што на момант крадзяжу дзверы не былі замкнёныя.
Для ліквідацыі прычын і ўмоў здзяйснення падобнага злачынства следчым на імя старшыні Ленінскага сельвыканкама Ю.Д. Кадоліча было накіравана прадстаўленне аб неабходнасці ўзмацнення прафілактычнай работы сярод насельніцтва.
Для гэтага патрэбна рэгулярна праводзіць растлумачальныя гутаркі сярод жыхароў, службовым асобам абходзіць пажылых людзей, аказваць ім дапамогу ў вядзенні гаспадаркі і падказваць, што трэба рабіць, каб захаваць каштоўныя рэчы і маёмасць.
Аляксандр ДЗЯГЕЛЬ, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top