Што ўзнімае імідж міліцыі

Што ўзнімае імідж міліцыі

IMG_2899

Летась у лістападзе супрацоўнікамі штаба МУС Рэспублікі Беларусь вывучалася грамадская думка аб якасці работы супрацоўнікаў жабінкаўскай міліцыі. Пад час маніторынгу былі ўстаноўлены некаторыя праблемы, якія, паводле выказванняў жыхароў, негатыўна ўплываюць на імідж супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў.
З мэтай ухілення праблемных пытанняў Жабінкаўскім РАУС было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 357 вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў за парушэнні хуткасных рэжымаў; тры кіроўцы вялікагрузных машын за парушэнне правілаў дарожнага руху ў частцы спынення і стаянкі ў г. Жабінка. Быў зафіксаваны факт парушэння правілаў дарожнага руху на прыпынку і стаянцы на вул. Савецкая і ля магазіна “Еўраопт”. 23 веласіпедысты (чацвёра з якіх у нецвярозым стане) не спешыліся і рухаліся па пешаходным пераходзе, іншыя – па праезджай частцы пры наяўнасці тратуара. Яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 58 пешаходаў, двое з якіх п’яныя, былі пакараны адміністрацыйна за перасячэнне дарог у нявызначаных для гэтага месцах.
З мэтай ліквідацыі фактаў, якія парушаюць грамадскі парадак у гарадскім парку, у лютым сёлета праводзілася адпрацоўка з прыцягненнем супрацоўнікаў АМОНа. Было выяўлена пяць парушэнняў грамадскага парадку, усе яны адбыліся паблізу кафэ-бара “Казанціп Рыка”. Сёлета, як і летась, будзе дзейнічаць распараджэнне начальніка РАУС аб узмацненні мераў бяспекі ў месцах масавага адпачынку грамадзян, уключаючы гарадскі парк.
Пакуль застаюцца нерэалізаванымі прапановы, атрыманыя пад час маніторынгу ў лістападзе мінулага года, аб мэтазгоднасці змяншэння хуткасных рэжымаў да 60 км/гадз. на ўчастку аўтадарогі М1/Е30 ля аг. Ленінскі; усталявання пешаходнага пераходу насупраць ЦБП №109 філіяла 100 БАУ ААТ “ААБ Беларусбанк”, размешчанага па адрасе: г. Жабінка, вул. Савецкая, 7; арганізацыі двухбаковага руху на вул. Паркавая ў Жабінцы.
Скажу, што прапановы будуць разгле-джаны на пасяджэнні камісіі па бяспецы дарожнага руху Жабінкаўскага райвыканкама сёлета ў сакавіку.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік
райаддзела ўнутраных спраў
райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top