Тым, хто дае жыццё і зберагае сямейны агмень

Тым, хто дае жыццё і зберагае сямейны агмень

IMG_7370Ва ўсе часы жанчына была неразгаданай таямніцай, бермудскім трохкутнікам, восьмым цудам свету. Менавіта апошні выраз даў сімвалічную назву святочнаму канцэрту, прысвечанаму Дню жанчын, што ладзіўся ў ГДК 4 сакавіка. Да яго пачатку можна было атрымаць прыемныя ўражанні ад выставы карцін жабінкаўскай мастачкі Вольгі Данілюк, прагаласаваць за фотаздымак, што захаваў пачуцці і перажыванні жанчын нашага раёна, набыць салодкія пачастункі, сувеніры і кветкі, каб павіншаваць матуль, бабуль, сябровак. Рознакаляровыя цюльпаны ў фае ГДК нагадвалі ўсім, хто спяшаўся на канцэрт – хутка 8 Сакавіка.
Вядучыя святочнай праграмы Валерый Няменьшы, Ілля Учаеў і Юра Фіцнер дарылі са сцэны прыгожай палове Жабінкаўшчыны кампліменты, віншаванні, словы прызнання і ўдзячнасці.
Ад імя мужчын раёна, якіх на Жабінкаўшчыне адзінаццаць з паловай тысяч, да прысутных жанчын звярнуўся старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён IMG_7361выказаў словы ўдзячнасці прыгожай палове за клопат, цеплыню, любоў, якія яны дораць мужчынам, дзецям, блізкім людзям. Заўважыў, што без жанчын свет не быў бы такім прыгожым, цудоўным, які ён ёсць. “Вы, дарагія нашы, выконваеце самую галоўную місію на зямлі – даяце жыццё і зберагаеце сямейны агмень, – гаварыў старшыня райвыканкама. – Не застаяцеся ў баку ад важных спраў, уносіце вялікі ўклад у развіццё раёна.
Няма такіх галін вытворчасці, прадпры-емстваў і арганізацый, дзе б вы ні былі занятыя”.
Дзмітрый Мікалаевіч падзякаваў за добрасумленную, адказную працу жанчынам-руплівіцам нашага раёна. Асаблівыя словы ўдзячнасці і віншаванні выказаў шматдзетным маці, якіх у раёне 368, тым 32 матулям, што выхоўваюць пяцёра і больш дзетак.
Кіраўнік раёна павіншаваў віноўніц урачыстасці з надыхо-дзячым святам, пажадаў шчасця, міру, дабрабыту, згоды, добрага настрою не толькі на 8 Сакавіка, але і на ўвесь год.
Затым святочная праграма прадоўжылася музычнымі і танцавальнымі нумарамі-сюрпрызамі, якія дарылі жанчынам самадзейныя артысты Жабінкаўшчыны.IMG_9455 Добры настрой чароўнай, абаяльнай, прывабнай палове раёна стваралі народны вакальны ансамбль “Каларыт”, народная эстрадная група “Аляксандр-парк”, узорны ансамбль народнага танца “Каруначкі”, танцавальны калектыў “Цукарынка” цукразаводскага клуба, калектыў сучаснага танца “Стардас”, квартэт акардэаністаў Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, дзіцячы вакальны ансамбль “Карамелька”, а таксама Валерый Няменьшы, Ілля Учаеў, Алеся Жукава, Аксана Пракошына, Ірына Рынчук, Ганна Макавецкая, Юрый Фіцнер, На-
дзея Чэчалева і Варвара Ганчар.
Напрыканцы канцэрта вядучыя пажадалі жанчынам Жабінкаўшчыны восем неабходных для іх і сімвалічных напярэдадні 8 Сакавіка рэчаў: згоды ў сям’і, сонца ў душы, здароўя ў целе, радасці ў вачах, любові ў сэрцы, лёгкасці ў нагах, прыемных слоў у вушах і прыгожых кветак у руках. З добрым настроем, усмешкамі і кветкамі пакідалі актавую залу жанчыны – матулі, працаўніцы і проста прыгажуні.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымках: пад час святочнага канцэрта
ў ГДК “Жанчына – восьмы цуд свету”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top