Untitled-13“Няма нічога цудоўней…”

Юлия ЗайбулинаПерад пачаткам святочнага мерапрыемства “Жанчына – 8 цуд свету” адбыўся фотаконкурс “Няма нічога цудоўней…” Супрацоўнікі раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра і аўтаклуба прапанавалі наведвальнікам урачыстасці прагаласаваць за фотаздымак з дапамогай спецыяльнага стыкера.
Пераможцай конкурсу стала Юлія Зайбуліна. Чароўная дзяўчына спадабалася ўсім галасуючым вясновым фота з півонямі. “Які цудоўны фота-здымак, колькі ў ім пяшчоты!” – выказваліся многія.

Турнір памяці воінаў-афганцаў

З 23 па 27 лютага ў Гомелі прайшлі ХVII міжнародныя спаборніцтвы ў боксе сярод моладзі, прысвечаныя памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, што загінулі ў Афганістане. У іх прынялі ўдзел выхаванцы Жабінкаўскай СДЮШАР. У выніку праведзеных баёў першае месца ў Сяргея Дзятлава, Уладзіслаў Радчык заняў трэцяе, а Дзмітрый Цыбуля апынуўся на пятым.

Акцыя ў падтрымку
вусатых гадаванцаў

IMG_72551 сакавіка ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адчынілася выстава “Закаханыя каты”, якая ладзіцца тут ужо ў трэці раз. На ёй прадстаўлены карціны, статуэткі, мяккія цацкі, вышыўкі, керамічныя вырабы, фотаздымкі – усяго каля 150 работ, выкананых як мастакамі і майстрамі-прафесіяналамі, так і пачынаючымі. Усе яны прысвечаны братам нашым меншым – вусатым і паласатым. У дзень адкрыцця наведвальнікі выставы маглі не толькі любавацца экспанатамі, але і выбіраць сабе пушыстых сяброў, гартаючы каталог з фотаздымкамі катоў, што шукаюць сабе гаспадароў, а таксама паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі па зборы добраахвотных ахвяраванняў для прытулку, дзе ўтрымліваюцца бяздомныя жывёлы. Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня кошак, што адзначаецца 1 сакавіка. Яе падтрымаў і Жабінкаўскі камбікормавы завод, які падараваў вусатым гадаванцам нямала сваёй прадукцыі. Выставу могуць наведаць і жыхары Жабінкаўшчыны. “Закаханыя каты” будуць жыць у абласным краязнаўчым музеі да 27 сакавіка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top