Літаратурны конкурс “Мара твая сярод зорак сваю адшукала”, прысвечаны 70-гадоваму юбілею Васіля Гадулькі

Літаратурны конкурс “Мара твая сярод зорак сваю адшукала”, прысвечаны 70-гадоваму юбілею Васіля Гадулькі

2384

ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва

“Мара твая сярод зорак сваю адшукала”,

прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага

паэта-берасцейца Васіля Гадулькі

 

Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Установы адукацыі  “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.

Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя работы.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2016 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: krejdzich@tut.by

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года.

 

Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4.

Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4.

 

На тытульным лісце неабходна ўказаць:

— прозвішча, імя, імя па бацьку;

— дату нараджэння;

— месца працы або вучобы;

— адрас для перапіскі;

— нумары кантактных тэлефонаў;

Email (калі ёсць).

 

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

 

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

(старшыня журы конкурсу)                                           А.М.Крэйдзіч

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top