Дотронуться до искусства

Дотронуться до искусства

Ажно 80 дзетак розных узростаў сёлета пажадалі займацца ў дзіцячай школе мастацтваў на інструментальным аддзяленні, вучыцца танцаваць і маляваць. Хоць навучальны год пачаўся ў верасні, 26 кастрычніка ва ўстанове прайшло ўрачыстае прысвячэнне ў першакласнікі. І невыпадкова пад час канцэрта на сцэну выходзілі тыя юныя музыкі, хто правучыўся ў школе крыху больш чым месяц.
Першакласнікі пачулі шмат цёплых наказаў ад старэйшых вучняў і дырэкцыі школы, атрымалі прыгожыя медалі, якія будуць нагадваць ім пра першыя крокі ў дзівосны свет мастацтва.
Набор дзяцей у школу працягваецца. У прыватнасці — у студыю эстрадных спеваў і студыю “Творчая майстэрня дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва”. У апошняй з іх ёсць магчымасць навучыцца габелену і квілінгу, вышываць стужкамі, распісваць шкло і дрэва, рабіць цацкі з нітак і шкарпэтак. Калі ў творчай майстэрні дзеці ўжо займаюцца, дык ахвочых сярод дарослых пакуль што няма. А набіраюцца, між іншым, людзі да 70-гадовага ўзросту!
А.ГАНЧУК, наш няшт.кар.
На здымку: памятны медаль атрымала ў ліку іншых першакласніца Галіна Міцковіч.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top