Да юбілею дзіцячай пісьменніцы

Да юбілею дзіцячай пісьменніцы

60069_1000

…Наша Таня громко плачет, –
уронила в речку мячик.
Тише, Танечка, не плачь,
не утонет в речке мяч.
Цёплыя, душэўныя вершы Агніі Барто ведаюць многія бацькі і дзеці, якія любяць чытаць. На творах дзіцячай паэткі вырасла некалькі пакаленняў. За сваё жыццё Агнія Львоўна напісала звыш 700 вершаў для маленькіх. З іх героямі ўсе добра знаёмыя – гэта Слон, Бычок, Мішка, Зайка, Таня і інш. Паэтка ўмела і цікава жартуе са слабасцяў дзяцей, дапамагае ім пазбавіцца ад заганаў, вучыць разумець, што добра, а што кепска.
Для самых юных чытачоў у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў ранішнік “У краіне вясёлага дзяцінства”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння А.Барто. Бібліятэкары пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з жыццём і творчасцю паэткі, а таксама з задавальненнем разам з юнымі чытачамі ўзгадвалі і чыталі вершы.
Таццяна РАМАНАВА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top