Наперадзе – новыя маршруты

Наперадзе – новыя маршруты

2_12

Сябры аб’яднання па інтарэсах “Сярэбраныя спіцы” Жабінкаўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі Аляксандр і Андрэй Шумінскія, Уладзіслаў Шчасюк і Аляксандра Шпендзік разам з дырэктарам цэнтра Генадзем Турыцыным і кіраўніком аб’яднання Уладзімірам Кудраўцом здзейснілі велапаход па маршруце Жабінка – Малыя Сяхновічы – Жабінка. Ён меў на мэце распрацоўку найбольш аптымальнага шляху, які б злучыў раённы цэнтр з гісторыка-краязнаўчым музеем.
Стартавалі юныя веласіпедысты ад сваёй установы. Ушанавалі памяць загінулых воінаў і партызанаў ля помніка ў Жабінцы, зрабілі прыпынак на чыгуначным вакзале. Далей рухаліся па вуліцы Фядзяя паўз сельгастэхніку ў бок Курпічаў. Шлях пралягаў па грунтовай дарозе і быў нескладаным. Затое за Курпічамі доўга шукалі сцяжынку на Малыя Сяхновічы і, калі яна была знойдзена, убачылі, што гэта дарога ў міжсезонне не спрыяе велападарожжам. Удзельнікам паходу даводзілася не раз спешвацца і весці сваіх двухколых сяброў у руках. Але гэта не перашкодзіла своечасова дабрацца да канчатковай кропкі маршруту. У музеі юных веласіпедыстаў чакаў галоўны захавальнік фондаў Уладзіслаў Скабук, які правёў для гасцей цікавую экскурсію. У Малых Сяхновічах падарожнікі падсілкаваліся і рушылі назад. Шлях дамоў пралягаў ужо па асфальтаванай дарозе і меў толькі адзін прыпынак у Алізаравым Ставе. У цэнтры турызму і краязнаўства сябры аб’яднання па інтарэсах “Сярэбраныя спіцы” дзяліліся сваімі ўражаннямі ад здзейсненага падарожжа і абмеркавалі планы на будучыню.
Што ж, адна з частак работы ў распрацоўцы маркіраваных турыстычных маршрутаў па Жабінкаўскім раёне зроблена. Наперадзе – новыя паходы, пад час якіх з’явяцца маршруты, што дазволяць турыстам пазнаёміцца з найбольш цікавымі аб’ектамі гістарычнай і культурнай спадчыны, слыннымі землякамі нашага краю, яго прыроднымі асаблівасцямі.
Алеся ДАБРАВЕСТ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top