Ці будзе пастаўлены заслон карупцыі?

Ці будзе пастаўлены заслон карупцыі?

 16big

Летась у параўнанні з папярэднім годам эфектыўнасць работы праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў раёна значна палепшылася. Было выяўлена восем злачынстваў карупцыйнай накіраванасці супраць двух у 2014 годзе. Пяць асобаў здзейснілі крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Такое адзначана ў навучальна-спартыўнай установе “Жабінкаўская СДЮШАР”, ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” і ў дзяржінспекцыі АДАІ міліцыі грамадскай бяспекі РАУС.
Узгадаю пра апошняе. Інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ грамадскай бяспекі РАУС Хоміч А.В., знаходзячыся ў пункце прыёму аплаты цэнтра фіксацыі плацяжоў “Федзькавічы” пры выкананні службовых паўнамоцтваў, быў папярэджаны, што грамадзянін Расійскай Федэрацыі Л.Л. Япішка парушыў правілы дарожнага руху.
Інспектар дзейнічаў у гэтай сітуацыі з карысцю для сябе ва ўрон інтарэсам службы. Зымітаваў ажыццяўленне адміністрацыйнага пакарання
Л. Япішкі – штрафу. Атрымаў ад парушальніка хуткаснага рэжыму адзін мільён беларускіх рублёў і 2000 расійскіх (паводле Нацыянальнага банка Беларусі 1541060 беларускіх). Усе гэтыя грашовыя сродкі прысвоіў сабе, не перадаў іх для ўнясення ва ўстаноўленым парадку на разліковы рахунак рэспубліканскага бюджэту. У судзе Хоміч А.В. поўнасцю прызнаў сваю віну. На аснове ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд назначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады са штрафам у 300 базавых велічыняў на суму 54 мільёны рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады на тэрмін тры гады. На аснове ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Хомічу А.В. назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год са штрафам у 100 базавых велічыняў на суму 18 мільёнаў рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады на тры гады.
У адпаведнасці з чч. 2, 6 арт. 72 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў Хомічу А.В. канчаткова назначана пазбаўленне волі на 2 гады і 3 месяцы з адбыццём яе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафам у 330 базавых велічыняў на суму 59400000 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады на 5 гадоў.
Дарэчы, праз карупцыйныя крымінальныя справы летась быў устаноўлены ўрон на 57,1 мільёна рублёў, які вернуты ў поўным аб’ёме. Былі выяўлены тры эканамічныя злачынствы супраць двух у 2014 годзе.
Пракуратурай раёна летась выяўлены і тры правапарушэнні, што стваралі ўмовы для карупцыі. Дапушчаны парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)” у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама і ДУ “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.
Па-ранейшаму адбываюцца парушэнні, звязаныя з абмежаваннем доступу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак без размяшчэння інфармацыі аб іх у адкрытым доступе ў сетцы інтэрнэт (ДУ “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, Крыўлянскі сельскі выканаўчы камітэт).
Завышаліся летась аб’ёмы будаўніцтва ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры вытворчасці бягучых рамонтаў у ДУА “СШ №1
г. Жабінка”, “Азяцкая СШ” і “Яслі-сад №3
г. Жабінка”, іншых аб’ектах, што сведчыць пра прыніжаны кантроль кіраўніцтва аддзела за выкананнем абавязкаў адказных асобаў.
У студзені ўступіла ў сілу новая рэдакцыя закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, палажэнні якога накіраваны на ўзмацненне прафілактычнай дзейнасці дзяржаўных органаў і дзяржарганізацый. Каб выключыць парушэнні заканадаўства аб дэклараванні, прафілактыцы і спыненні карупцыйных праяўленняў, патрэбна актыўная растлумачальная работа.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна, старшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top