Зноў пра будаўніцтва храма ў Жабінцы

Зноў пра будаўніцтва храма ў Жабінцы

maket_smallПра складанасці будаўніцтва храма ў Жабінцы мы даведаліся з інтэрв’ю святара Сергія, змешчанага ў “Сельскай праўдзе” ў № 6 ад 23 студзеня.

Аб значэнні храма для праваслаўных людзей сказана шмат, не буду паўтараць. Новая царква патрэбна жыхарам райцэнтра як паветра, якім мы дыхаем. Я, як і многія жабінкаўцы, заклапочаны абставінамі, што склаліся з будаўніцтвам царквы. Давайце разам шукаць выйсце з гэтага становішча. Вось некалькі маіх і не толькі маіх меркаванняў наконт гэтага пытання.
Я пенсіянер і мог бы ахвяраваць на будаўніцтва царквы па 100 тысяч рублёў штомесячна ў зімовы час і летам па 200 тысяч. Пенсію я атрымліваю ў “Беларусбанку”, а ахвяраванні прымае “Аграпрамбанк”, які бярэ за гэту аперацыю працэнты, з чым я не магу пагадзіцца. Можна было б адвезці грошы ў Свята-Пакроўскую царкву, але мне, пажыламу чалавеку, гэта не вельмі зручна.
Было б добра, калі б была адкрыта часовая царква ля храма, што будуецца. Памяшканне яе ў будучым засталося б для дапаможных збудаванняў новага храма.
Яшчэ хачу нагадаць, што ахвяраванні на будаўніцтва царквы з’яўляюцца прыемнай справай для Усявышняга. Вось як сказана для людзей, якія ўпрыгожваюць свае дамы, а царкву ўтрымліваюць у запусценні: “…Вы сеете много, а собираете мало; едите, но не в сытость; пьете, но не напиваетесь; одеваетесь, но не согреваетесь; зарабатывающий плату зарабатывает для дырявого кошелька”. (Книга пророка Аггея, глава 1, стих 6).
Ці не з гэтай прычыны цяпер у нас столькі праблем?
Міхаіл, жыхар г. Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top