Ёсць прызванне такое: быць на варце спакою

Ёсць прызванне такое: быць на варце спакою

IMG_2899Інтэрв’ю з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама падпалкоўнікам міліцыі Андрэем ЛАГОТАМ.

– Андрэй Яўгенавіч, галоўная мэта вашай службы – забеспячэнне надзейнасці і спакою жабінкаўцаў. Якімі якасцямі, на ваш погляд, павінен вызначацца сучасны супрацоўнік міліцыі?
– Дзейнасць праваахоўнікаў заўсёды навідавоку. Прэстыж прафесіі залежыць ад таго, наколькі сумленным і адказным бывае кожны супрацоўнік у міліцэйскай форме. Бо для нашай службы патрабуецца асаблівае прызванне, а гэта вымагае не толькі фізічнай трываласці, але й маральнай адказнасці.
– Якім выдаўся мінулы год для праваахоўнікаў?
– Скажу сумленна: складаным. На Жабінкаўшчыне зарэгістравана 181 злачынства. Калі гаварыць аб’ектыўна, рост іх павялічыўся на 22,3 працэнта ў параўнанні з 2014 годам. Прычым гэта назіралася па ўсіх відах і катэгорыях злачынстваў. Мы, безумоўна, правялі аналіз прычын. Высветлілася, што найперш паўплывала няпростая сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а злачынствы – гэта з’ява ўсё ж сацыяльная. Акрамя таго, у 2014-м было прыкметнае іх зніжэнне. Таму, калі браць так званую “хвалепадобную дынаміку”, рост цалкам абумоўлены, што й назіраецца перыядычна, пачынаючы з 2007 года.
Асноўныя злачынствы – кра-дзяжы як уласнай, так і дзяржаўнай маёмасці.
Разам з тым трэба адзначыць: па адным з найважнейшых паказчыкаў – раскрывальнасці (яна склала ў мінулым годзе 72,7 працэнта) – наш райаддзел стаў другім на Брэстчыне. Больш выяўлена і злачынстваў у сферы карупцыі, а таксама па лініі абароту наркотыкаў. Прынамсі, што тычыцца апошняга, летась на ўліку было 13 такіх злачынстваў, сярод іх тры адносяцца да катэгорыі цяжкіх: збыту наркатычных сродкаў.
– Якая са службаў, падначаленых вам, спрацавала найбольш паспяхова?
– Аддзяленне дзярж-аўтаінспекцыі, якое ўзначальвае маёр міліцыі Андрэй Мядзведзь. Што непасрэдна тычыцца дарожнай бяспекі, дык гэта адзіны напрамак дзейнасці раённага аддзела ўнутраных спраў, які характарызуецца стабільным зніжэннем дарожна-транспартных здарэнняў і – што найбольш цешыць – змяншэннем колькасці загінулых і раненых на дарогах. Так, калі ў 2010 годзе пад коламі аўтамабіляў загінулі восем чалавек, дык летась адбыўся толькі адзін такі трагічны выпадак.
Адзначу таксама са станоўчага боку працу службы ўчастковых інспектараў, якую ўзначальвае маёр міліцыі Ігар Пастушын. Яркае сведчанне паспяховасці іх дзейнасці ў тым, што колькасць забойстваў на тэрыторыі раёна і ў бытавой сферы на працягу апошніх пяці гадоў нязменная (па адным). Участковымі летась 21 грамадзянін накіраваны ў Навагрудак у лячэбна-працоўны прафілакторый. Знята з незаконнага абарачэння дзве тоны фальсіфікаванага алкаголю і чатыры самагонныя апараты.
– Андрэй Яўгенавіч, набліжаецца Дзень міліцыі. Што вы хочаце пажадаць сваім супрацоўнікам і ўвогуле жыхарам Жабінкаўшчыны напярэдадні гэтага свята?
– Перш-наперш хочацца выказаць удзячнасць усім неабыякавым людзям, што дапамагалі і дапамагаюць у барацьбе са злачыннасцю, не застаюцца ўбаку і разумеюць задачы, якія выконваюць супрацоўнікі міліцыі.
Са свайго боку, мы і надалей бу-
дзем працягваць працу па захаванні правапарадку дзеля спакою жабінкаўцаў. Людзі ў міліцэйскай форме заўсёды гатовы пайсці насустрач, дапамагаючы ў рознабаковых праблемах, што ўзнікаюць у жыцці.
Усім калегам жадаю стаяць надзейна на варце правапарадку, абавязкова – моцнага здароўя, маральных і фізічных сіл у нялёгкай, але такой патрэбнай працы. Выказваю таксама словы шчырай удзячнасці за падтрымку кіраўніцтву раёна і ўсяму сілавому блоку Жабінкаўшчыны, ветэранам органаў унутраных спраў, якія сваімі парадамі дапамагаюць сучаснаму пакаленню міліцыянераў.
І яшчэ. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня – мае віншаванні прыгожай палове чалавецтва з іх па-сапраўднаму веснавым святам.
– Дзякую за размову.
Гутарыў Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымку: начальнік Жабінкаўскага РАУС А.Я. Лагота.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top