У родным краі адпачынак бы ў раі

У родным краі адпачынак бы ў раі

culture1460Апошнім часам не кожны беларус можа дазволіць сабе адпачынак і аздараўленне ў Балгарыі ці Турцыі, ва ўкраінскія здраўніцы едуць, напэўна, самыя смелыя. Таму беларускія санаторыі карыстаюцца попытам сярод жадаючых паправіць сваё здароўе і адпачыць целам і душой на ўлонні прыроды.

Як паведаміла галоўны спецыяліст прадстаўніцтва “Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння” ў Жабінкаўскім раёне Алеся Мікалаеўна Рэбякеўша, за мінулы год аздаравіліся ў санаторыях Беларусі і Літвы 230 чалавек (на 25 больш, чым у 2014-ым).
Паводле сацыяльнага страхавання былі выдзелены 40 дарослых пуцёвак, 104 дзіцячыя, 29 для маці з дзецьмі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адпачывалі і лячыліся ў здраўніцах “Баравічок”, “Багатыр”, “Налібоцкая пушча”, “Случ”, “Ружанскі”, “Вясёлка”, “Беларусь” (г.Друскінінкай, Літва), а таксама ў салігорскай рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння. Дарэчы, аздараўляліся яны бясплатна, як і чацвёра дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і іх суправаджальнікі, а таксама трое пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адзін прадстаўнік сілавых структур – інвалід ІІ групы.
Алеся Мікалаеўна адзначыла, што са 104 дзяцей, якія атрымалі пуцёўкі ў санаторыі паводле сацыяльнага страхавання, аздараўліваліся 10 сірот з Жабінкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната, шасцёра з якіх – інваліды, а таксама 13 хлопчыкаў і дзяўчынак з аграгарадкоў Ленінскі, Ракітніца, Азяты і Крыўляны.
Дарослае насельніцтва Жабінкаўшчыны папраўляла здароўе ў санаторыях “Іслач”, “Парэчча”, “Пад’ельнікі”, “Нарачанскі бераг”, “Нёман”, “Прыморскі”, “Надзея” і іншых, а мамы з дзеткамі – у “Сонейку”, “Парэччы”, “Світанку” (Любанскі раён, Мінская вобласць), “Нёмане”, “Надзеі”, дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Колас” і ў санаторыі “Беларусь”, што ў Друскінінкаі.
У здраўніцах Беларусі адпачылі і 49 жабінкаўцаў-пенсіянераў. З іх двое ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 13 інвалідаў
ІІ групы, чацвёра – І групы з трыма суправаджальнікамі паляпшалі здароўе бясплатна. Людзям шаноўнага ўзросту прапаноўваліся пуцёўкі ў санаторыі “Сасновы бор”, “Надзея”, “Алеся”, “Ясельда”, “Вяжуці”, “Белая вежа” і “Беразіна”.
Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top