Заводу – аб’ёмы, статку – корм

Заводу – аб’ёмы, статку – корм

Бягучая зімоўка выдалася нялёгкай для жывёлаводаў. У сельгаспрадпрыемствах на рахунку кожны кілаграм кармоў, бо летась нарыхтавалі сена, сенажу, сіласу значна менш, чым у папярэднім годзе.
Паспяхова завяршыць зімова-стойлавы перыяд пры недахопе кармоў, пры гэтым захаваць колькасць пагалоўя і не дапусціць зніжэння прадукцыйнасці жывёлы – задача не з простых.
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, каб знізіць колькасць скармліваемых травяністых кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы ў суткі да 20 кілаграмаў, трэба павялічыць да 37 % долю канцэнтратаў у рацыёне. А для выканання гэтай задачы плануецца набыць каля 2 тысяч тон фуражнага зерня для вырабу камбікармоў на мясцовым заводзе на давальніцкіх умовах. Як гэта зрабіць, тлумачыць дырэктар ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” Васіль Волк:
– Сітуацыю ўскладняе запазычанасць жабінкаўскіх сельгаспрадпрыемстваў перад заводам за раней атрыманую прадукцыю – 3 мільярды 700 мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы мы маглі б закупіць неабходнае збожжа, шрот, бялок. І забяспечыць жывёлагадоўчую галіну высакаNachhaltigkeit-braucht-klare-Normen-19525636якасным кормам.
Даўно даказана, што вышэй як 3500 кілаграмаў малака ў год ад каровы не атрымаеш без камбікорму. Так, СВК “Вазнясенскі” і “Рагазнянскі” ўзялі “планку” надояў – звыш 7500 кілаграмаў ад рагулі, таму што ў рацыёне статка збалансаваны камбікорм.
Знайшлі выйсце. Толькі для сельгаспрадпрыемстваў Жабінкаўшчыны нашым заводам распрацавана схема падтрымкі жывёлагадоўчай галіны. Яна наступная: ў студзені сельгаспрадпрыемствы заключылі дагаворы на пастаўку збожжа ў залік дзяржзаказу 2016 года з Брэсцкім камбінатам хлебапрадуктаў. Адтуль яно ідзе нам на выраб камбікорму для стойлавых кароў, які адпісваецца камбінату. Так гатовая прадукцыя трапляе да заказчыка. Такім чынам, з заказаных 2,5 тысячы тон вырабілі ўжо звыш 1100 тон. Нам гэта выгадна: маем дадатковыя аб’ёмы вытворчасці, а раён атрымлівае якасныя кармы, за якія разлічыцца з камбінатам восенню збожжам з новага ўраджаю.
Святлана Бяляк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top