Untitled-13

Эх, дарогі, дарогі

Спецыялістамі КП-ПВГК “Федзькавічы” сумесна з аддзелам вагагабарытнага кантролю філіяла транспартнай інспекцыі ў Брэсцкай вобласці ў студзені была праве-дзена 761 раптоўная тэматычная аператыўная праверка. Паводле іх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 229 кіроўцаў, штрафныя санкцыі склалі на іх больш як 433 мільёны рублёў. Як сказаў начальнік кантрольнага пункта “Федзькавічы” Васіль Галюнчык, большая частка парушэнняў – за незахаванне рэжыму працы і адпачынку вадзіцеля.
Пад час кантрольных мерапрыемстваў было таксама выяўлена 47 выпадкаў руху цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў з парушэннем дзеючага заканадаўства. З уладальнікаў такога транспарту спагнана больш як 219 мільёнаў рублёў за ўрон, нанесены дарогам агульнага карыстання, а самі кіроўцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

“Камп’ютарны Лікбез”

Так называецца гурток камп’ютарнай граматнасці, які з 15 лютага пачаў працаваць у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго наведвальнікі – восем маладых людзей – два разы на тыдзень навучаюцца асновам работы з камп’ютарам і інтэрнэтам. Заняткі гуртка вядзе спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Вікторыя Гацкевіч.
Дарэчы, у тэрытарыяльным цэнтры другі год працуюць платныя курсы камп’ютарнай граматнасці для пажылых людзей раёна. За мінулы год навучанне на іх прайшлі 27 пенсіянераў.

Няма зімы – не трэба дроў?

Анамальна цёплыя зімы апошніх гадоў, газіфікацыя населеных пунктаў раёна, а таксама змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва сталі прычынамі зніжэння попыту на торфабрыкет і дровы сярод спажыўцоў гэтых відаў паліва.
Як паведаміў начальнік філіяла “Жабінкаўскі райпалівазбыт” Валерый Мініч, усяго летась было адгружана насельніцтву 3040 тон брыкету (у 2014-ым – 4500 тон), рэалізавана 1100 кубічных метраў дроў.
На сённяшні дзень практычна няма заявак на тарфяныя брыкеты і дровы, а таксама чаргі на іх атрыманне. Змяншэнне аб’ёмаў продажу цвёрдага паліва прывяло да скарачэння штату філіяла. Сёння тут працуе 11 чалавек, прычым у лютым работнікі райпалівазбыту вымушаны былі перайсці на 4-дзённы рабочы тыдзень.

Крыўляны наперадзе

У Крыўлянскай адзінаццацігодцы  прайшоў традыцыйны міжшкольны турнір у валейболе імя Васіля Дудара. У мерапрыемстве прынялі ўдзел юныя спартсмены з першай і другой гарадскіх, а таксама Крыўлянскай і Ленінскай сярэдніх школ. Перамогу святкавалі гаспадары турніру. Лепшым гульцам каманд уручылі дыпломы і прызы, падрыхтаваныя сябрамі РК ГА “ БРСМ”. Усе каманды атрымалі салодкія падарункі ад арганізатараў турніру.
На мерапрыемстве выступіў воін-афганец Алег Мікалаевіч Андрасюк.

“Гісторыя арміі…”

Незвычайны падарунак ама-тарам кнігі падрыхтавалі супрацоўніцы цукразаводскай бібліятэкі Таццяна Няменьшая і Надзея Балюк. Яны арганізавалі выставу-панараму “Гісторыя арміі ў асобах і дакументах”, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Тут сабраны форма салдат розных часоў, фотаздымкі трох пакаленняў, а таксама прадметы салдацкага быту і кнігі, якія прынеслі чытачы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top