Пра каханне з дзіцячых вуснаў

Пра каханне з дзіцячых вуснаў

DSC07201Студыя “Час перамен” правяла ў цукразаводскім Доме культуры трэнінг “Дзень кахання і сяброўства”, на які былі запрошаны выхаванцы тэатральна-творчай майстэрні “Чароўны свет казкі” пад кіраўніцтвам аўтара гэтых радкоў і іх бацькі. Дзеці паказалі невялікі канцэрт. Маленькія рэпарцёры ўзялі ў дарослых інтэрв’ю “Што такое каханне?”, распытвалі аб традыцыях святкавання Дня святога Валянціна ў сям’і. Пяцігадовая Ліза і сямігадовы Максім пагулялі ў жартоўную сцэнку “Каго кахаць? Мікіту? Даню?”, а потым танцавалі пад музыку.
На свята прыляцеў анёл Амур і арганізаваў дзевяць выпрабаванняў для закаханых сэрцаў, спартыўныя конкурсы, інтэлектуальныя спаборніцтвы для бацькоў і дзетак.
Сям’я складаецца з маленькіх сэрцаў, і ўдзельнікі сустрэчы склалі аплікацыю “Дрэва сяброўства і любові”, паказалі ўменне мірыцца пасля спрэчкі. Анёл любові ўзнагародзіў сем’і дыпломамі і сувенірамі, а малыя сказалі мамам і татам самыя цёплыя і добрыя словы.
Трэнінг завяршыўся развучваннем танца сяброўства “Лавата” і салодкім сталом.
Свята ўдалося!
Іна МАРТЫНЮК, псіхатэрапеўт студыі “Час перамен”.
На здымку: сям’я Крэпскіх – удзельнікі свята.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top