Каб не папасці пад уздзеянне току

Каб не папасці пад уздзеянне току

i

Электратраўматызм па сваіх выніках найбольш небяспечны і часцей, чым іншыя траўмы, прыводзіць да цяжкіх выпадкаў і смяротных зыходаў. Паводле статыстычных дадзеных розных краін, электратраўмы складаюць менш за 1 % ад агульнай колькасці няшчасных выпадкаў, аднак яны з’яўляюцца прычынамі больш як 50% выпадкаў цяжкіх траўм людзей і іх гібелі.
Электрычны ток паражае раптоўна, калі чалавек аказваецца “ўключаным” у ланцуг праходжання току. Як жа забяспечыць электрабяспеку?
Перш за ўсё важна ведаць: паражае не напружанне, а ток, які праходзіць праз цела чалавека.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад уз-дзеяння электрычнага току, неабходна цвёрда ведаць і выконваць асноўныя правілы бяспечнага карыстання электраэнергіяй у быце:
– не датыкайцеся да абарваных правадоў ліній электраперадачы, якія ляжаць на зямлі, і не падыходзьце да іх на адлегласць бліжэй за 8 метраў;
– не карыстайцеся самаробнымі электра-награвальнымі прыборамі, інструментамі;
– не дакранайцеся адначасова да электрапрыбораў, выключальнікаў, разетак, патронаў і заземленых металічных прадметаў (батарэй ацяплення, вадаправодных і газавых труб і г. д.);
– не напаўняйце вадой з водаправоднага крана ўключаныя ў электрычную сетку кафейнікі, чайнікі;
– пастаянна сачыце за спраўным станам электраправодкі, размеркавальных шчыткоў, выключальнікаў, штэпсельных разетак, лямпавых патронаў, а таксама шнуроў, пры дапамозе якіх электрапрыборы ўключаюцца ў электрасетку;
– недапушчальна рамантаваць пад напружаннем кватэрны шчыток, электраправодку, замяняць пашкоджаныя ўключальнікі, разеткі, лямпавыя патроны, розныя электрапрыборы, ачышчаць ад пылу і бруду асвятляльную арматуру і лямпы;
– замяняць лямпы патрэбна толькі пры адключаным выключальніку;
– пры перагаранні засцерагальнікаў іх патрэбна замяняць новымі, а не рабіць плаўкія ўстаўкі з дроту, так званыя “жучкі”;
– катэгарычна забараняецца будаваць прыбудовы да дома, хлява, лазні, складваць дровы і сена пад паветранай лініяй электраперадачы.
Неабходна пастаянна папярэджваць дзяцей і расказваць ім пра небяспеку паражэння электрычным токам.
Незахаванне пэўных мераў асцярожнасці, няспраўны стан электраправодкі, выключальнікаў, штэпсельных разетак, электрапрыбораў і іх шнуроў можа прывесці да паражэння электрычным токам. Акрамя таго, няспраўнасці электраправодкі і электрапрыбораў могуць быць прычынай узнікнення пажараў.
Практычныя меры бяспечнага карыстання электраэнергіяй у быце не складаныя, і кожны спажывец у мэтах сваёй бяспекі павінен іх выконваць.
Валянціна ПРАТАСЕВІЧ, інспектар энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top