На будучае – улічыць памылкі мінулага

На будучае – улічыць памылкі мінулага

Пачатак года для сельскіх працаўнікоў заўжды звязаны з правядзеннем справаздачных сходаў у гаспадарках, на якіх абмяркоўваюцца вынікі работы, намячаюцца планы на будучае. Гэта своеасаблівы экзамен як для кіраўнікоў, так і спецыялістаў, бо трымаць адказ за зробленае ім даводзіцца перад усімі членамі сельгаспрадпрыемстваў.
Сёлетнюю справаздачную кампанію ў раёне адкрыў сход у СВК “Маціевічы”. Кіраўнік кааператыву Мікалай Кавальчык расказаў, як гаспадарка працавала ў мінулым го-дзе. Спачатку выступоўца прааналізаваў вынікі работы ў раслінаводчай галіне. Так, валавы збор збожжа пасля дапрацоўкі склаў 7605 тон, пры ўраджайнасці 40,7 ц/га. Прыбытку ад рэалізацыі збожжа атрымалі 3,679 мільёна рублёў, рэнтабельнасць зерневых – 73 %.
Нягледзячы на летнюю засуху, парадавала пшаніца (атрымалі ад яе прыбытку 1912 мільёнаў рублёў) і півавараны ячмень. А вось цукровыя буракі і рапс “падвялі” – калі рэнтабельнасць ад вырошчвання салодкіх карэнняў склала 13,7 %, дык рапсу – 26 % са знакам “мінус” і стратамі 369 мільёнаў рублёў. У цэлым, валавая выручка ў раслінаводстве склала 14 мільярдаў 717 мільёнаў рублёў.
Кіраўнік СВК “Маціевічы” адзначыў, што недаатрымалі рапсу, кармоў, цукровых буракоў. Прычыны – упушчэнні агранамічнай службы і спёка, якая ўнесла свае карэктывы ў работу. Яшчэ адна задача, якая стаіць перад агранамічнай службай гаспадаркі – забяспечыць якаснымі і таннымі кармамі грамадскі статак. Нарыхтавана было сіласу, сенажу і сена мала – 13 ц. к. а.
на адну ўмоўную галаву, што на 9 ніжэй, чым у 2014 годзе. Мікалай Іванавіч асноўнай прычынай недабору лічыць летнюю гарачыню, калі кукуруза, на якую штогод рабілі стаўку, згарэла на корані. Таму на зімоўку нарыхтаваць удалося толькі 8748 тон сіласу замест 18 тысяч тон, сенажу і сена назапасілі на ўзроўні 2014 года. Старшыня падкрэсліў, што сёлета “каралеве палёў” бу-дзе адведзена дадаткова 50 гектараў, і, улічваючы хібы мінулага года, абавязкова больш якасна арганізуюць догляд пасеваў, унясуць больш мінеральных угнаенняў, і размяркуюць палі на больш урадлівых глебах.
Калі раслінаводчая галіна свой унёсак у касу прадпрыемства робіць раз у год, пасля ўборкі ўраджаю з палёў, дык ад продажу прадукцыі ферм грошы паступаюць у яе штодзень. Летась у СВК “Маціевічы” валавая вытворчасць малака склала 4203 тоны, таварнасць – 86,7 %. Вышэйшым гатункам рэалізавалі яго 69 %.
– Займацца вытворчасцю малака выгадна. Калі б мы здалі ўсё малако вышэйшым гатункам (нават не “экстра”), дадаткова б атрымалі 449 мільёнаў рублёў, – падкрэсліў старшыня Мікалай Кавальчык. – Якасць – адзін з рэзерваў, якія ёсць у малочнай жывёлагадоўлі. На ферме “Крыўляны” ўжо сёлета можна і неабходна атрымліваць малако “экстра”.
Аднак ім падкрэ-слівалася, што гаварыць пра малочныя рэкі, калі надой на карову 4562 кг, рана. Хаця летась ад кожнай рагулі было надоена на 163 літры больш у параўнанні з 2014 годам. Захворванне кароў на мастыты “цягне” за сабой зніжэнне прадукцыйнасці дойнага статка, расходы на прафілактыку і лячэнне жывёл, нетэхналагічнае выбыццё дойных кароў, зніжэнне якасці малака. Да таго ж малако з саматычнымі клеткамі звыш 500 перапрацоўшчыкі прымаць адмаўляюцца. Як падкрэсліў Мікалай Іванавіч, саматыка на дадзены момант не перавышае 300, і трэба і далей рабіць усе магчымыя захады для паляпшэння якасных паказчыкаў малака.
Не ўсё гладка з вырошчваннем ялавічыны. У кааператыве за год атрымана ад кароў і цялушак 1200 цялят, што на 95 галоў больш, чым у 2014 годзе. Пры гэтым застаецца высокім выбыццё маладняку – 180 галоў, што складае 15 % ад нованароджаных. А гэта, лічы, цэлая ферма БРЖ. Старшыня спадзяецца, што страты звядуцца да мінімуму з прыходам двух маладых спецыялістаў – ветфельчараў.
Дзяржаве прададзена 550 тон ялавічыны, выручка склала 9386 мільёнаў рублёў. Сярэднесутачныя прыбаўленні ў вазе і адкорме склалі 626 грамаў (-3 грамы да ўзроўню 2014 года). Паўплываў тут недахоп кармоў.
У цэлым жывёлагадоўля спрацавала з прыбыткам у 1 мільярд 750 мільёнаў рублёў.
Вырашэнні ўсіх задач, якія стаяць перад кааператывам як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі, у многім залежаць ад стабільнай работы машынна-трактарнага парку. Для іх правядзення ў наяўнасці 40 трактароў, 21 аўтамабіль, 7 зерне- і 4 кормаўборачныя камбайны. Летась іх шэрагі папоўнілі трактар МТЗ-82, МТЗ-1221, калёсна-пальцавыя граблі, 2 раздатчыкі кармоў, даільная перасоўная ўстаноўка на суму 2400 мільёнаў рублёў. У механізацыі працуюць добрасумленныя і працалюбівыя людзі, якія шчыра рупяцца ў пасяўную пра нарыхтоўку кармоў, уборку збожжа. Практычна ўсе яны выконваюцца ўласнымі сіламі.vspashka-trakt2
Не абмінуў у сваім дакладзе старшыня тэму будаўніцтва. Так, летась завяршылі склад на МТФ “Крыўляны”, адрамантавалі памяшканне для цялушак на ферме “Карды”, і перабудавалі – на МТФ “Грыцэвічы”. Для ўтрымання маленькіх цялят пачаты рамонт МТФ “Маціевічы”. Усе работы праводзіліся за кошт грашовых сродкаў кааператыву.
Дакладчыка дапоўнілі спецыялісты гаспадаркі Юрый Сушко і Адам Харламповіч. Яны не толькі аналізавалі вынікі работы гаспадаркі за мінулы год, але і расказалі ўдзельнікам сходу, што ўжо зроблена, каб сёлета атрымаць большую аддачу з палёў і ферм.
Валянціна Бычкоўская, інжынер у ахове працы, пазнаёміла прысутных з актам праверкі выканання калектыўнага дагавору, а таксама са змяненнямі і дапаўненнямі, якія ў яго ўнесены.
На сходзе гаварылі і пра лепшых працаўнікоў СВК “Маціевічы” – майстроў сваёй справы, перадавікоў вытворчасці. У іх ліку аператары машыннага даення, якія атрымалі звыш 5000 кілаграмаў малака – Паліна Пешка, Любоў Карабан, Іна Мароз, Марыя Ласкевіч, Надзея Андрасюк, даглядчыкі жывёлы Тамара Кавальчук, Святлана Панасюк, Лілія Жалнерчык, механізатары Мікалай і Аляксандр Леўчукі, Генадзь Царук, Максім Кавальчык, Расціслаў Піліпук, Віктар Васільчык, Анатоль Чмуневіч і інш. Лепшыя працаўнікі гаспадаркі атрымалі грашовыя прэміі.
У рабоце справаздачнага сходу прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі і яго намеснік, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Стасевіч.
У прыватнасці, Дзмітрый Мікалаевіч адзначыў:
– Калі працаваць рацыянальна, эканомна, многага можна дабіцца. Малако “корміць” гаспадарку круглы год. Дастаткова толькі палепшыць яго якасць, і ў кааператыву з’явяцца дадатковыя грошы на набыццё таго ж паліва, ГЗМ, тукаў. Зразумела, складана рупіцца ў наш эканамічна няпросты час, мы ўсе адчуваем наступствы падзей, якія адбываюцца ў свеце. Нельга апускаць рукі. У “Маціевічах”, лічу, трэба весці мадэрнізацыю, аднаўляць пагалоўе, больш шчыльна займацца малаком. У рэшце рэшт прынятыя захады адаб’юцца на вашых заробках.
Выступоўца таксама пажадаў калектыву поспехаў, цярпення, сіл у нялёгкай сялянскай працы.
На сходзе гаварылі таксама аб рэарганізацыі СВК “Маціевічы” ў адкрытае акцыянернае таварыства. Мікалай Іванавіч Кавальчык патлумачыў, што гэтае пытанне патрэбна вырашыць да снежня бягучага года і прапанаваў захаваць назву “Маціевічы”. Большасць прысутных у зале прагаласавалі за гэтае рашэнне.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top