7 лістапада ў Беларусі адзначаўся Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэтая падзея, нягледзячы на неадназначныя цяпер адносіны да яе, — гістарычная спадчына нашага народа, а мы — нашчадкі, не маем права на бяспамятнасць.
У Жабінцы ў гэты дзень адбылося ўскладанне кветак да помніка-бюста У.Л.Леніну, што на прывакзальнай плошчы, ад кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў раённай арганізацыі КПБ, працоўных калектываў, ветэранаў вайны і працы. У кароткім выступленні старшыня райвыканкама М.В.Токар адзначыў, што 7 лістапада 1917 года нашы дзяды і прадзеды заклалі асновы будаўніцтва беларускай дзяржавы, і сёння Рэспубліка Беларусь паспяхова развіваецца, з упэўненасцю крочыць у будучыню, займае дастойнае месца ў міравой супольнасці.
С.СВЯТЛОВА.
Фота І.Жук.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.