Untitled-13

На рэспубліканскім п’едэстале

У нашай краіне ў мінулым годзе ў 449 сельгаспрадпрыемствах у сярэднім атрымана ад каровы звыш пяці тысяч кілаграмаў малака. Адкрывае гэты спіс СВК “Агракамбінат “Сноў” Нясвіжскага раёна надоем у 9793 кілаграмы.
38 і 39 радкі ў рэспубліканскай зводцы займаюць СВК “Вазнясенскі” і “Рагазнянскі” Жабінкаўскага раёна з надоямі адпаведна ў 7565 і 7557 кілаграмаў. Дарэчы, надоі на карову тут павялічыліся ў параўнанні з 2014 годам на 560 і 448 кілаграмаў.
Сярод пяціста лідараў пяцітысячных надояў таксама СВК “Хмелева”, “Арэпічы” і “Шпіталі”, ПУАП “Азяты”, ААТ “Жабінкаўскі” і “Ракітніца”, у апошніх двух дапушчаны мінус у параўнанні з 2014 годам.

Поспех знайшлі на кобрынскіх водных дарожках

У Кобрыне адбылося адкрытае першынство Комплекснай СДЮШАР Кобрынскага раёна ў плаванні. Пазмагацца за перамогу на водных дарожках басейна прыехалі каманды з Брэста, Пінска, Баранавічаў і Жабінкі ва ўзроставых групах 2002-2003, 2004-2005, 2006 гадоў нараджэння. Юных плыўцоў чакалі выпрабаванні ва ўсіх відах спартыўнага плавання на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў рознымі стылямі: вольны, батэрфляй, брас, на спіне. Напрыканцы кожнага дня спартсмены ўдзельнічалі ў самым відовішчным відзе – комплекснай эстафеце. З нашай каманды вызначыліся выхаванцы трэнера Людмілы Гаўрылюк Сямён Малашэнка і Павел Панасюк. Першы перамог на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, Павел стаў другім на 50 метрах на спіне.

У госці – у бібліятэку

10 і 12 лютага цукразаводская бібліятэка прымала гасцей – першакласнікаў другой гарадской школы. Бібліятэкары Надзея Балюк і Таццяна Няменьшая правялі для іх мерапрыемства пад назвай “Пошук кніг вядуць вучні”. Пад час яго хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі і герояў з вядомых дзіцячых кніг. Паглядзелі таксама мультфільм, у якім даваліся парады, як паводзіць сябе ў бібліятэцы. А яшчэ вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі юных чытачоў з правіламі карыстання кніжным фондам. Напрыканцы сустрэчы першакласнікі атрымалі ад бібліятэкараў невялічкія падарункі – закладкі для кніг, якімі будуць карыстацца пры чытанні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top