“Рэзаць па-жывому людзей нікому не дазволена”

“Рэзаць па-жывому людзей нікому не дазволена”

ммпПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не мае намеру адыходзіць ад абяцанняў, дадзеных у час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў 16 лютага на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пасля нядаўняй нарады аб актуальных пытаннях развіцця эканомікі даў даручэнні распрацаваць меры па павышэнні яе эфектыўнасці і пераадоленні негатыўных тэндэнцый, якія сёння складваюцца па прычыне як знешняга, так і ўнутранага парадку. Прэзідэнт таксама выказаў крайнюю незадаволенасць работай кіраўніцтва ўрада. Пасля гэтага ўрад унёс на разгляд Кіраўніка дзяржавы цэлы пакет праектаў прававых актаў, у якіх прадугледжваюцца канкрэтныя крокі для вырашэння існуючых праблем. Прэзідэнт адзначыў, што сёння іх трэба ўсебакова разгледзець і аб’ектыўна ацаніць. Менавіта таму на нараду запрошана больш шырокае кола прадстаўнікоў органаў улады, тых людзей, якія будуць выконваць прынятыя па выніках цяперашняга абмеркавання рашэнні.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што прадстаўленыя яму на разгляд дакументы закранаюць важнейшыя сферы эканомікі і жыцця людзей.
«Галоўнае – гэта чалавек. Таму рашэнні, якія мы прымем па выніках абмеркавання, не павінны негатыўна паўплываць на сацыяльную сферу», – папярэдзіў Кіраўнік дзяржавы.

Міністры і дырэктары прадпрыемстваў праяўляюць пасіўнасць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папракае міністраў і дырэктарскі корпус прадпрыемстваў у пасіўнасці. Такую ацэнку іх рабоце ён даў на нарадзе.
«Нейкая, быццам бы, боязь прыняцця самастойных рашэнняў стала агульнай заганнай практыкай. Хоць я ў гэта не веру. Ніхто нікому не перашкаджае прымаць рашэнні. Зноў балбатня! Хто перашкаджае кіраўніку прыняць рашэнне вырабляць у большым аб’ёме якасную прадукцыю? Хто? Ніхто! Хто гэтаму кіраўніку прадпрыемства перашкаджае прадаць гэту якасную прадукцыю па максімальна выгаднай і высокай цане? Ніхто! Але калі гэты кіраўнік спіхнуў прадукцыю на рынкі і не атрымаў грошы, вядома, з яго прыйдуць і спытаюць! Гэта маё жорсткае патрабаванне. А як вы хацелі б?» – сказаў Прэзідэнт.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на да гэтага часу распаўсюджаную практыку розных нарад і ўзгадненняў, якія, на яго думку, азначаюць «перакладванне адказнасці». «Гэтаму павінен быць пакладзены канец!» – сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.
Прэзідэнт запатрабаваў выразнага раздзялення паўнамоцтваў і павышэння адказнасці на ўсіх узроўнях.
Асаблівы папрок Аляксандр Лукашэнка выказаў у адрас органаў мясцовага кіравання, у прыватнасці старшынь аблвыканкамаў, за недастатковую работу па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў і «абсалютную некіруемасць і адсутнасць усялякага задзейнічання старшынь гар- і райвыканкамаў».

Прэзідэнт Беларусі патрабуе зніжэння сабекошту прадукцыі

«Канкрэтная лічба: зніжэнне сабекошту на 25 працэнтаў, – паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. – І гэту лічбу зніжэння не ўдасца нікому нарысаваць. Пойдзеце пад суд, калі паспрабуеце гэта зрабіць!»
Прэзідэнт запатрабаваў таксама шукаць дадатковыя рэзервы эканамічнага росту і іх эфектыўнага выкарыстання.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што рэалізацыя на практыцы рэзерваў эканамічнага росту магчыма толькі ва ўмовах ініцыятыўнай і эфектыўнай работы кіраўнікоў прадпрыемстваў, прыняцця вертыкаллю ўлады рашучых і сістэмных мер.
Прэзідэнт адзначыў, што асноўныя напрамкі работы зразумелыя даўно: гэта экспарт, рацыянальнае імпартазамяшчэнне.
Асобна Прэзідэнт спыніўся на пытаннях развіцця малога і сярэдняга бізнесу. На думку Кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу размова павінна ісці аб рэалізацыі праектаў, якія прыносяць грошы.

Дапрацаваць на працягу тыдня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду на працягу тыдня дапрацаваць пакет праектаў прававых актаў, якія прадугледжваюць канкрэтныя крокі для вырашэння існуючых праблем у эканоміцы, і прадставіць яму на разгляд. Такую задачу ён паставіў па выніках нарады.
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што гэта апошняя нарада ў такім фармаце, далей – трэба дзейнічаць.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўрад сам настаяў на разглядзе на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы плана дзеянняў на бліжэйшую перспектыву. «Хочаце нейкі план – давайце разгледзім разам. Мяне цікавіць, наколькі ён зможа забяспечыць устойлівае развіццё краіны і баланс інтарэсаў грамадства і дзяржавы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Яшчэ раз паўтараю: першы квартал пройдзе – ацэнім, як усе мы ўпіраліся, вырашаючы гэтыя задачы. Першае паўгоддзе пройдзе – будзе другая і, магчыма, канчатковая ацэнка для тых службовых асоб, якія павінны вырашаць гэтыя пытанні», – падкрэсліў Прэзідэнт.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top