За руль матацыкла ці мапеда толькі з правамі

За руль матацыкла ці мапеда толькі з правамі

Часта паступаюць трывожныя паведамленні, што дзесьці на вуліцах адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам матацыкліста ці мапедыста.
Паводле статыстычных дадзеных, з усіх ДТЗ з удзелам матацыклістаў у 70% выпадкаў вінаватыя кіроўцы двухколавых машын.
Асноўныя прычыны здарэнняў па віне матацыклістаў – перавышэнне імі хуткасных рэжымаў, адсутнасць навыкаў і правоў кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі А, кіраванне ў стане ап’янення, парушэнне правілаў абгону і праезду скрыжаванняў, эксплуатацыя няспраўнага ці пераабсталяванага матацыкла.
Для таго, каб ездзіць на гэтым двухколавым транспарце, неабходна быць уважлівым і разважлівым, умела і абдумана карыстацца яго хуткаснымі магчымасцямі. Больш таго, матацыкл павінен быць зарэгістраваным і тэхнічна спраўным. Выкарыстанне моташлема абавязкова, бо ён дазваляе зменшыць колькасць цяжкіх і смяротных траўмаў галавы на 45%.
За парушэнні патра-баванняў Правілаў дарожнага руху прадугледжана наступная адміністрацыйная адказнасць:
– за нясвоечасовую рэгістрацыю матацыкла ці непраходжанне без уважлівых прычын тэхагляду – папярэджанне ці штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь;
– за парушэнне правілаў карыстання моташлемамі – папярэджанне або штраф да адной базавай велічыні;information_items_6783
– за язду на матацыкле нападпітку ці перадачу двухколавага сябра нецвярозай асобе – штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады;
– за кіраванне матацыклам асобай, якая не мае на гэта права, а таксама перадачу кіравання асобе без правоў – штраф ад 5 да 20 базавых велічынь;
– за тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Паважаныя кіроўцы і ўладальнікі транспартных сродкаў! Сядаючы за руль, не маючы пры гэтым правоў на кіраванне або перадаючы матацыкл ці мапед асобам без правоў, не забывайце, што любыя парушэнні Правілаў дарожнага руху, грубае іх ігнараванне, недысцыплінаванасць могуць каштаваць вам здароўя ці жыцця, шматлікіх гадоў перажыванняў і слёз блізкіх вам людзей.
З 10 па 25 лютага бягучага года на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму сярод вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых двухколавых транспартных сродкаў.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top