Увага – нашэсце пачалося!

Увага – нашэсце пачалося!

Агалiлiся дрэвы i агалілі значную праблему. Аднойчы пад час прагулкi ў гарадскім парку я быў уражаны непрыемным вiдовiшчам. Перада мною стаяла асіна, галiны яВ парке через год...кой былi залеплены амялой, раслiнай-паразiтам.  “Дапамажы, чалавек! – быццам  прасiла бездапаможнае дрэва, – само я не адолею гэтую напасць”. Я азірнуўся, а такiх няшчасных дрэў не адно i не два… Яшчэ пазамiнулай восенню гэтая з’ява не мела такіх маштабаў, Жабiнку “эпiдэмiя” абыходзiла бокам. Сям-там сустракаліся адзiнкавыя кусты гэтага паразiта.
Парк, а з iм i ўвесь райцэнтр, можа прыняць здзiчэлы, няўтульны выгляд вельмi хутка, калi не прыняць неадкладныя меры. Ва ўсякiм выпадку праз год-два сiл i сродкаў для барацьбы з нашэсцем амялы спатрэбiцца ў разы больш. Любiць яна “прысмактацца” i да фруктовых дрэў. Спiлоўваць трэба кожную галінку, на якой пасялiўся паразiт. Спiлоўванне самога куста амялы прывядзе да яшчэ больш буйнога прарастання “прышэльца”. Калi не засталося чыстых галiн, няма другога выйсця, як поўнасцю спiлаваць дрэва, а таксама не забыць на яго месца пасадзiць новае.
Для прыняцця мер патрэбны сур’ёзныя тэхнiчныя сродкi, таму я спадзяюся, што ўлады i адпаведныя службы горада звернуць самую сур’ёзную ўвагу на гэтую тэму, пакуль спрыяе надвор’е i лягчэй разгледзець на голых дрэвах гэтых “акупантаў”.
Найбольшую колькасць амялы я заўважыў на ўсходнiм ускрайку парку, на высокім дрэве на беразе паркавага возера, каля ПМК-19, на бярозе ў раёне КБА (на тэрыторыi прадпрыемства “ЕўраФорэст”), на вулiцы Пiянерскай непадалёк ад камбiкормавага завода, у мікрараёне цукровага завода, у аграгарадку Ленінскі.
На здымку: амяла “прысмакталася” да няшчаснага дрэўца.
Аляксандр ЦІМАШУК, жыхар Жабінкі.
Фота аўтара.
Каментарый начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Сцяпанавіча Шыка:
– На мой погляд, праблема не такая вострая, як падаецца чытачу. Амяла – гэта паўпаразітычны куст, зімой яе ягады з’яўляюцца кормам для птушак. Яны і разносяць насенне, распаўсюджваючы “акупантаў”. Згодны, выгляд дрэў, да якіх “прысмакталася” амяла, непрывабны. Інспекцыя рэкамендуе работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі выразаць яе кустоўі, там дзе іх асабліва шмат, але не вынішчаць масава ўсе дрэвы, пашкоджаныя амялой.
Каментарый галоўнага спецыяліста аддзела архі-тэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўнага архітэктара раёна Сцяпана Якаўлевіча Кандрацюка:
– Сапраўды, дрэў, пашко-джаных амялой, у райцэнтры вельмі многа, асабліва ў гарадскім парку і мікрараёне цукровага завода. Непрыгожы іх выгляд псуе “твар” горада. Лічу, гэтую праблему трэба вырашаць, пакуль яна не набыла характару нашэсця.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top