Пра пешаходны пераход праз чыгунку

Пра пешаходны пераход праз чыгунку

SUV_7996У рэдакцыю звярнуліся жыхары дома № 15, што на вуліцы Кароткіна. У сваім калектыўным лісце яны пісалі пра тое, што нядаўна быў ліквідаваны пешаходны пераход праз чыгунку, якім здаўна карысталіся жабінкаўцы. Раней, даводзілі аўтары пісьма, было зручна пераходзіць пуці ў раёне кавярні “Гудок”, а цяпер, як той пераход разабралі, даводзіцца рабіць значны круг, марнуючы час і сілы. Зварот чытачоў быў накіраваны на адрас адміністрацыі чыгуначнай станцыі Жабінка.
Адказ, які публікуем ніжэй, прыйшоў ужо праз тры дні. Па просьбе начальніка станцыі Юрыя Лукашэвіча нагадваем таксама некаторыя важныя пункты “Правілаў знаходжання грамадзян у зонах павышанай небяспекі, праезду і пераходу праз чыгуначныя пуці”.
Стары пешаходны пераход на станцыі Жабінка быў пабудаваны без захавання норм бяспекі, праходзіў пасярэдзіне парка, куды прыбываюць, стаяць пад абгонам і рухаюцца грузавыя цягнікі. Месцазнаходжанне яго было выбрана злачынна, накіроўваючы жыхароў горада, у тым ліку дзяцей, на пераход пуцей пад саставамі.
У апошнія гады на старым пешаходным пераходзе станцыі Жабінка склалася небяспечная сітуацыя, пачасціліся выпадкі невытворчага траўматызму.
Так, 19 лютага 2014 года 71-гадовы жабінкавец не захацеў чакаць, пакуль цягнік адправіцца, і падлез пад вагон састава, які пачаў свой рух. У выніку ў грамадзяніна адбылася траўматычная ампутацыя ступні левай нагі. Дадзены выпадак стаў ужо чацвёртым на пешаходным пераходзе, прычым восенню 2009 года, апоўдні, пры ясным надвор’і, на гэтым месцы праходзячы хуткі лакаматыў смяротна траўміраваў 33-гадовага грамадзяніна.
У мэтах удасканалення і павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні невытворчага траўматызму ва Упраўленні Беларускай чыгункі, Брэсцкім аддзяленні сумесна з транспартнай пракуратурай, інспекцыяй Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце было прынята рашэнне аб пераносе пешаходнага перахода, раздзяляючага Брэсцкі парк, у заходнюю гарлавіну гэтага парка на прадаўжэнні вуліцы Рампавая, што праходзіць праз КБА г. Жабінка. Дадзенае рашэнне было ўзгоднена з Жабінкаўскім раённым выканаўчым камітэтам.
Сучасны пешаходны пераход пабудаваны ў адпаведнасці з нормамі і правіламі, добрай бачнасцю ў абодва бакі, знаходзіцца ўсяго за 280 метраў ад колішняга перахода, што дазваляе не накіроўваць людзей, дзяцей, якія ідуць у школу, пад стаячы пад абгонам цягнік, паміж вагонамі, дзе праводзяцца манеўровыя работы, не падвяргаць небяспецы жыхароў нашага горада.
Гараджане з актыўнай жыццёвай пазіцыяй павінны зразумець сур’ёзнасць пытання, якое тычыцца іх жа жыцця і здароўя, па магчымасці праводзіць тлумачэнні з суседзямі, роднымі. Памятайце, чыгунка – гэта зона павышанай небяспекі.
Юрый ЛУКАШЭВІЧ, начальнік станцыі Жабінка.

З “Правілаў знаходжання грамадзян у зонах павышанай небяспекі, праезду і пераходу праз чыгуначныя пуці”

• Пры праездзе і пераходзе праз чыгуначныя пуці грама-дзянам неабходна карыстацца спецыяльна ўсталяванымі для гэтага пешаходнымі пераходамі, тунелямі, мастамі, чыгуначнымі пераездамі, пуцяводамі, а таксама іншымі месцамі, пазначанымі адпаведнымі знакамі (пры гэтым уважліва сачыць за сігналамі, якія падаюцца тэхнічнымі сродкамі і (або) работнікамі чыгуначнага транспарту). Пераход пуцей у іншых месцах забаронены.
• Дзеянні грамадзян, што не дапускаюцца на чыгуначных пуцях і пасажырскіх платформах: нельга пралазіць пад пасажырскімі платформамі і чыгуначным рухомым саставам; пералазіць праз аўтасцэпныя прыстасаванні паміж вагонамі; заходзіць за абмежавальную лінію ля краю пасажырскай платформы; бегчы па пасажырскай платформе побач з цягніком, які прыбывае; праводзіць розныя рухомыя гульні; пакідаць дзяцей без нагляду; скакаць з пасажырскай платформы на чыгуначныя пуці; праходзіць па чыгуначным пераездзе на забаронены сігнал светлафора пераезнай сігналізацыі незалежна ад становішча і наяўнасці шлагбаўма; залазіць на апоры і спецыяльныя канструкцыі кантактнай сеткі і паветраных ліній электраперадачы; набліжацца да абарваных правадоў; знаходзіцца ў стане алкагольнага, таксічнага ці наркатычнага ап’янення; пашкоджваць аб’екты інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання і (ці) чыгуначных пуцей агульнага карыстання; пашкоджваць, забруджваць, замінаць, здымаць, самастойна ўсталёўваць знакі, указальнікі альбо іншыя носьбіты інфармацыі; пакідаць на чыгуначных пуцях рэчы; мець пры сабе прадметы, якія без адпаведнай упакоўкі альбо чахлоў могуць траўміраваць грамадзян; мець пры сабе вогненебяспечныя, атручваемыя, выбуховыя і таксічныя рэчывы; курыць у пасажырскіх будынках і на вакзалах.
• Дзеянні грамадзян, што не дапускаюцца пры карыстанні чыгуначным рухомым саставам: нельга падыходзіць да вагонаў да поўнага спынення цягніка; прытульвацца да стаячых вагонаў; пакідаць дзяцей без нагляду пры пасадцы ў вагоны і (або) высадцы з вагонаў (грамадзянам з дзецьмі); здзяйсняць пасадку і (ці) высадку пад час руху; стаяць на падножках і пераходных пляцоўках; затрымліваць адкрыццё і закрыццё аўтаматычных дзвярэй вагонаў; высоўвацца з вокнаў вагонаў і дзвярэй тамбураў; праязджаць у месцах, непрыстасаваных для праезду.
• Нельга таксама псаваць чыгуначны рухомы састаў; лезці пад ім і пералазіць праз аўтасцэпныя прыстасаванні паміж вагонамі; узнімацца на дахі чыгуначнага рухомага саставу; курыць у вагонах прыгарадных і пасажырскіх цягнікоў, а таксама ў месцах, не абсталяваных для курэння.
• Дзеянні грамадзян пры пасадцы ў вагоны і (ці) высадцы з іх: патрэбна ажыццяўляць пасадку і (ці) высадку, не ствараючы перашкод іншым грамадзянам; рабіць гэта толькі пасля поўнага спынення цягніка; абавязкова – з боку пасажырскай платформы (у спецыяльна адведзеных і прыстасаваных месцах чыгуначных станцый); праводзіць пасадку і (або) высадку, трымаючы дзяцей за руку альбо на руках (грама-дзянам з дзецьмі).
Асобы, якія парушаюць гэтыя правілы, нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top