Чароўная саломка заззяла “серабром”

Чароўная саломка заззяла “серабром”

Сярод прызёраў ХІХ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” – выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Чароўная саломка” СШ №2 г. Жабінка (кіраўнік – педадагог дадатковай адукацыі ўстановы Ірына Коваль).
Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, на якую былі запрошаны  пераможцы і прызёры выставы-конкурсу, Настасся Гайдук, Кацярына Салунова і Антон Піваварук атрымалі Дыплом ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая саломка”. Гэтую ўзнагароду ім прынесла сумесная творчая работа “Каляда Жабінкаўская”. Такім чынам, навучэнцам другой школы ўдалося дастойна паказаць на конкурсе не толькі сваю ўстанову, раён, але і ўсю Брэсцкую вобласць.
Пад час узнагароджання прагучалі імёны і іншых юных талентаў Жабінкі – выхаванцаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Так, Ягору Цыбульскаму – сябру аб’яднання па інтарэсах “Выяўленчы дызайн” (кіраўнік Святлана Поснікава) – спецыяльны прыз за сюжэтную кампазіцыю “Калядная раніца” перадаў спонсар конкурсу кампанія “Чупа-чупс”. Дыпломамі ўдзельнікаў выставы-конкурсу ад Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі былі адзначаны выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Фантазія” (кіраўнік Алена Філіповіч) Вольга Войцік і Ксенія Шкоркіна за работу “Навагоднія цацкі”, Ірына Філіповіч і Лізавета Афінская за “Зімовыя карункі” ў намінацыі “Тэкстыль”. Такія ж дыпломы адправіліся на Жабінкаўшчыну і для Таццяны Смеракоўскай за “Саламяную падвеску”, Ганны Главацкай і Настассі Кавальчук за сумесную работу “Ой, ладачкі-ладкі, надышлі калядкі” ў намінацыі “Саломапластыка”. Дзяўчаты займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Залатая саломка” (кіраўнік Тамара Казлова).IMG_5658.packed
Пасля ўрачыстасці наша дэлегацыя – тройка прызёраў разам са сваім педагогам Ірынай Коваль – пазнаёмілася з усёй выставай, работамі іншых удзельнікаў, адзначылі найбольш яскравыя і цікавыя. Потым юныя жабінкаўцы папрысутнічалі на канцэрце, у якім сваё майстэрства дэманстравалі калектывы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства яны прагуляліся па праспекце Незалежнасці, спусціліся ў метро, пабывалі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”, набылі сувеніры. Дамоў вярталіся крышачку стомленыя,
але радасныя і шчаслівыя ад убачанага, перажытых эмоцый, ад першай сустрэчы са сталіцай. Адразу ў цягніку пачалі абмяркоўваць з педагогам творчыя планы на будучае – чым здзівіць журы ХХ юбілейнай “Каляднай зоркі” ў наступным годзе?
Алеся ДАБРАВЕСТ.
На здымку: Насця Гайдук, Антон Піваварук і Каця Салунова з работай, якая прынесла перамогу.
Фота Ірыны КОВАЛЬ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top