Памяць пра герояў жывая

Памяць пра герояў жывая

IMG_7347Кніга “Афганістан: наша памяць і боль”, створаная сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, перама-гла ў абласным этапе конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “Пошукавая і даследчая работа” і зараз удзельнічае ў рэспубліканскім этапе.
– Мы ўзялі на сябе адказнасць распавесці пра жабінкаўцаў, якія прайшлі выпрабаванні Афганскай вайны і спазналі сапраўдную каштоўнасць жыцця і баявога братэрства, – расказвае складальнік выдання – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіна Дулевіч. – Асноўная мэта кнігі – аддаць даніну павагі ветэранам Афганскай вайны, якія з гонарам выканалі свой вайсковы абавязак і вярнуліся жывымі, а таксама ўвекавечыць памяць салдат, што загінулі ў Афганістане або памерлі ўжо пасля заканчэння ваенных падзей.
Матэрыял у выданні згрупаваны па частках. У першай – “Адкрываючы старонкі Афганскай вайны (1979-1989 гг.)” – чытач знаёміцца з кароткай інфармацыяй пра гісторыю, этапы і вынікі вайны. Частка “Вярнуліся хлопцы з Афгана” прадстаўлена 35 ўдзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане, якія па месцы нараджэння, пражывання ці службы звязаны з Жабінкаўшчынай і вярнуліся дадому жывымі. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” ІІІ ступені – маёр Нігматджан Жумалееў, падпалкоўнік Уладзімір Сакалоў. Ордэны Чырвонай Зоркі атрымалі Міхаіл Сцяпанаў і Мікалай Сідзякоў.
У раздзеле “Яны не вярнуліся з бою” змешчана інфармацыя пра загінулых удзельнікаў Афганскай вайны, якія заслужылі сваёй мужнасцю і гераізмам права быць названымі пайменна. Гэта Васіль Дудар, Валерый Мігель, Мікалай Мароз і Сяргей Грудніцкі.
Частка “Славу салдатам пяём” знаёміць з паэты-чнай творчасцю воінаў-афганцаў Жабінкаўшчыны Фёдара Каланчука і Алега Андрасюка.
Афармляла гэтае памятнае выданне бібліёграф аддзела абслугоўвання, інфармацыі і МБА Марына Карпішчук.
Супрацоўнікі Жабін-каўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі выказваюць шчырую ўдзячнасць старшыні Жабінкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандру Яўстратаву, а таксама ўсім ветэранам-афганцам і іх родным, хто аказаў дапамогу ў зборы інфармацыі для кнігі. Праца не спыняецца, памяць пра герояў жыве.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымку: Галіна Дулевіч з кнігай “Афганістан: наша памяць і боль”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top