Год моладзі: тварылі, выбіралі, дзейнічалі

Год моладзі: тварылі, выбіралі, дзейнічалі

Мінулы год быў абвешчаны Годам моладзі. Самых актыўных, мэтанакіраваных, таленавітых юнакоў і дзяўчат аб’ядноўвае на Жабінкаўшчыне раённая арганізацыя ГА “БРСМ”. Летась яны ўдзельнічалі ў шматлікіх мерапрыемствах і акцыях, прымеркаваных да чарговай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і інш. Чытачам “Сельскай праўды” прапануем узгадаць самыя яскравыя падзеі мінулага года.

18 снежня ў кінатэатры “_DSC5745Беларусь” Брэста адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурса “100 ідэй для Беларусі” ГА “БРСМ”, на якім ад Жабінкаўшчыны ўдзельнічалі вучаніцы трэцяй гарадской школы Міраслава Кірылюк і Ірына Шэйка пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Ірыны Паляшчук з праектам “Спяшайцеся рабіць дабро”. Паводле вынікаў конкурсу ў намінацыі “Лепшы савет моладзі прадпрыемства” першае месца ў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”.
помощь24 кастрычніка на кірмашы сельскагаспадарчай прадукцыі валанцёры пярвічкі трэцяй гарадской школы сумесна з ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН” правялі акцыю “Рука дапамогі”, пад час якой дапамагалі пенсіянерам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетным сем’ям дастаўляць садавіну і гародніну дадому. Паслугамі маладых людзей скарысталіся некалькі дзясяткаў чалавек.

IMG_8485У раённым конкурсе “Уладар вёскі”, які праходзіў у аг. Крыўляны, прынялі ўдзел 6 сем’яў: Бусько (аг. Хмелева), Угляніцаў (аг. Вялікія Якаўчыцы), Планкіных (аг. Крыўляны), Манастырскіх (в. Арэпічы), Левянцовых (аг. Ленінскі), Іванюкоў (аг. Ракітніца). Перамогу святкавалі Міхаіл і Алена Планкіны.
стоп

 

 

На чыгуначнай станцыі Жабінка сябры ГА “БРСМ” праводзілі ў верасні акцыю “Стоп – няправільны крок!”. Яны раздавалі памяткі “Небяспека на чыгунцы”, нагадвалі пасажырам аб правілах паводзін на пероне, раілі не губляць пільнасці пры пераходзе праз чыгуначнае палатно, звярталі ўвагу дзяцей і падлеткаў на безумоўнае выкананне правілаў знаходжання на вакзале. Адзін няправільны крок на чыгунцы можа каштаваць не толькі здароўя, а нават жыцця.

IMG_42188 мая на Жабінкаўшчыне адбыўся аўтапрабег па мясцінах баявой славы, прысвечаны 70-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў вайне 1941-1945 гадоў. Удзельнікі яго наведалі і ўсклалі кветкі і вянкі да помніка загінулым у Жабінцы, Хмелеве, Сцяпанках. У Сяхновічах адбыўся мітынг-рэквіем “Няма з намі тых, хто дарагі сэрцу”.
Актывісты Жабінкаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” з энтузіязмам падключыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым”.
Валанцёрскія атрады “Добрае сэрца” арганізоўвалі працоўныя дэсанты і дапамагалі вырашыць шматлікія бытавыя праблемы нямоглым – навесці парадак у доме і двары, сабраць ураджай. Удзячныя ветэраны з радасцю дзяліліся ўспамінамі свайго юнацтва. Напрыклад, 27 красавіка валанцёры атрада “Добрае сэрца” наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Еўдакію Паўлаўну Кузняцову. Гартаючы альбом з фотаздымкамі, яна расказала, якія жахі ваеннага ліхалецця выпалі на юнацкія гады яе жыцця.

_DSC65307 мая ў межах рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны” прайшло раённае свята, пад час якога адбыўся прыём вучняў і моладзі ў шэрагі грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ”. Членскія білеты атрымалі 90 БРСМаўцаў і 240 піянераў.

IMG_2632

 

Больш за тысячу маленькіх сосен у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне высадзілі ўдзельнікі экалагічнай акцыі непадалёку ад аўтамабільнага моста праз Мухавец. У акцыі разам з актывістамі пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” Жабінкаўскай дыстанцыі пуці і раёна электрасетак прынялі ўдзел былы старшыня райвыканкама Ф.Ф. Каланчук, яго намеснік А.В. Шалтанюк, старшыня райсавета дэпутатаў С.В.Мартысюк, галоўны архітэктар С.Я.Кандрацюк.
Сасновая алея, што заклалі вясной на ўездзе ва ўтульны і прыгожы горад, зробіць нашу Жабінку яшчэ больш прывабнай, будзе нагадваць самым юным жыхарам Жабінкі пра гераічны подзвіг нашых прадзедаў. Пасадка дрэў – чарговы і не апошні ўнёсак моладзі ў скарбонку добрых спраў.

IMG_2397Галоўны закон краіны вызначае асноўныя прынцыпы беларускай дзяржаўнасці, акрэслівае прававыя нормы жыцця чалавека, яго статус і выконвае шэраг іншых значных функцый. Вось ужо каторы год гэтае свята набывае і асаблівае значэнне: традыцыйна ў нашай краіне напярэдадні Дня Канстытуцыі пад эгідай ГА “БРСМ” праводзіцца ўсебеларуская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, пад час якой юнакам і дзяўчатам, што вызначыліся ў вучобе, актыўныя ў грамадскім жыцці, маюць высокія спартыўныя набыткі, уручаюцца першыя пашпарты.

яблокоМоладзевы актыў Жабінкаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Наш год – наш выбар!”. Актывісты ўручалі жыхарам Жабінкі яблыкі, перавязаныя стужачкай, аформленай колерамі нацыянальнай сімволікі, і расказвалі пра акцыю.
З яблыкамі асацыіруюцца плён працы і поспехі моладзі Беларусі, а таксама дасягненні нашай краіны больш чым за 20 гадоў незалежнасці.
Са старажытных часоў яблык у славянскай культуры сімвалізуе дабрабыт, згоду, вечную маладосць. Сувязь паміж ім і яблыняй адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць справы сваіх бацькоў. Менавіта гэтыя каштоўнасці ляжалі ў аснове акцыі “Наш год – наш выбар!”, якая была накіравана на кансалідацыю беларускай моладзі на аснове традыцый і асноўных прынцыпаў дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.
Акрамя гэтага, яблык – своеасаблівы сімвал Года моладзі, які атрымаў летась урачысты старт на з’ездзе ГА “БРСМ” і падкрэсліў накіраванасць маладых беларусаў на плённую працу, вернасць традыцыям і дынамічнае развіццё.

_DSC9151Раённая абаронна-спартыўная гульня “Арляня-2015”, прысвечаная 70-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ладзілася ў трэцяй гарадской адзінаццацігодцы.
Пяць каманд юнармейцаў з трох гарадскіх сярэдніх школ, а таксама з Ракітніцкай і Ленінскай, змагаліся за званне лепшай.
Па выніках усіх конкурсаў (агляд строю, снайпер, зборка-разборка аўтамата, патрыятычная песня) перамога дасталася атраду “Адважны” трэцяй гарадской школы, другое і трэцяе месцы занялі юнармейцы першай гарадской адзінаццацігодкі і Ракітніцкай сярэдняй школы.
Спаборніцтвы такога кшталту спрыяюць выхаванню ў моладзі патрыятызму, калектывізму, фізічна развіваюць і ўзбагачаюць новымі знаёмствамі і, магчыма, сяброўствам.

DSCN9383У дванаццаты раз турнір у міні-футболе, прысвечаны памяці Валерыя Мігеля, сабраў у ДУА “Ленінская сярэдняя школа” юных спартсменаў Жабінкаўшчыны. За званне пераможцы змагаліся чатыры футбольныя каманды.
У выніку напружанай барацьбы пераходны кубак атрымала каманда юнакоў з СШ №3 г. Жабінка. Гаспадары пляцоўкі занялі другое месца. Трэцяе і чацвёртае месцы “падзялілі” каманды першай і другой гарадскіх школ.

Падрыхтавала Святлана БЯЛЯК.
Фота з архіва БРСМ, аўтара і Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*