Послание от Президента юным

Послание от Президента юным

Грамадскае аб’яднанне “БРСМ” праводзіла ўсебеларускую акцыю “Пытанне Прэзідэнту”, каб даць магчымасць маладому пакаленню паўдзельнічаць у адкрытым дыялогу з дзяржаўнай уладай. Юныя жабінкаўцы — а такіх аказалася 8 чалавек, таксама прынялі ўдзел у акцыі.
22 кастрычніка Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сустрэўся з 60 юнакамі і дзяўчатамі, чые пытанні падаліся арганізатарам найбольш цікавымі. Прадстаўнікоў ад нашага раёна там не было, затое самым актыўным аўтарам допісаў у святочных абставінах былі ўручаны лісты падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Так ,у першай гарадской на лінейцы вучням 10-х класаў і 11 “А” падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю намеснік старшыні райвыканкама Ю.В.Кладніцкі, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама К.М.Сіда, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” М.В.Лугаўскі.
На аналагічнай лінейцы ў СШ №3 намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, начальнік аддзела па справах моладзі В.У.Бортнік і галоўны спецыяліст райкама “БРСМ” Т.В.Мядзведзь уручылі лісты падзякі Прэзідэнта РБ адзінаццацікласнікам Вользе Завяржэнец і Кансанціну Вараб’ю, дзесяцікласніцы Настассі Кубацінай, васьмікласнікам Наталлі Бакун і Ганне Сідорка, а таксама вучням 8 “Б” класа. Яны пажадалі маладому пакаленню поспехаў у вучобе і надалей хвалявацца за сучаснае і будучае сваёй Радзімы.
М.ВАСІЛЬЕЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top