Паляванне на… веласіпеды

Паляванне на… веласіпеды

120926_Bike-ProjectShot_legs_atmo_RS3Ніхто не стане аспрэчваць думкі, што веласіпед – самы экалагічна чысты від тран-спарту, які добра развівае мышцы ног, дый не толькі. У невялікіх гарадах – такіх, як наш, а таксама на сяле – гэта яшчэ й незаменны сродак перамяшчэння. Таму, мусіць, цяжка знайсці сёння дом, дзе б ні было “дзвухколавага транспарту”.
У АПОШНІЯ ГАДЫ людзі ахвотна купляюць хуткасныя (горныя і спартыўныя) веласіпеды. Гэта з аднаго боку. А з другога – пачасціліся іх крадзяжы. Толькі ў судзе раёна, пачынаючы з сакавіка мінулага года, прайшлі не менш як пяць такіх спраў, да крымінальнай адказнасці прыцягваліся шэсць чалавек.
Аналізуючы крадзяжы, бачна, што толькі ў адным-двух выпадках злаўмыснікі ішлі на злачынства пасля абдумвання плана. У астатніх – усё атрымалася спантанна, і часта з-за чалавечай нядбайнасці. Бо людзі нярэдка пакідаюць свае веласіпеды без нагляду, а часам напіваюцца да такога стану, што іх ўвогуле не цікавіць двухколавы “жалезны сябар”. Пра некаторыя судовыя справы раскажам шырэй.
ЖЫХАРЫ БРЭСТА Раман С. з Аляксандрам С. неяк дабраліся ў аграгарадок Ленінскі. Там вырашылі ўкрасці кожны сабе веласіпед, сваю “здабычу” спадзяваліся адшукаць у пад’ездах дамоў.
Было недалёка да поўначы, але жыхары яшчэ не спалі. Таму зламыснікі перачакалі ў ляску. Як аграгарадок урэшце заснуў, Раман з Аляксандрам выйшлі на промысел. У пад’ездзе дома, на лесвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі, стаяў незамкнёны веласіпед. Другі быў ля ўваходу ў пад’езд.
Хлопцы прыхапілі абодва і пакацілі ў Жабінку, адтуль дабраліся да Тэльмаў. Там замачылі сваю здабычу. Раман пазваніў знаёмай дзяўчыне і прапанаваў сустрэцца ў Брэсце і пакатацца на веласіпедах.
Калі яны каталіся, нечакана веласіпедыстаў запынілі супрацоўнікі мі-ліцыі і пацікавіліся, адкуль у іх гэты транспарт. Для высвятлення даставілі ў аддзяленне…
Раман С. не першы раз прыцягваўся да кры-мінальнай адказнасці і на аснове часткі 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь панёс пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін у два гады з адбыццём у калоніі строгага рэжыму.
У яго “напарніка” Аляксандра С. гэта было першае непаразуменне з законам, і на аснове таго ж артыкула Крымінальнага кодэкса ён панёс пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тры гады без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу.
ЯШЧЭ АДЗІН “герой” судовай справы. Аляксандр К., як паказваў на судзе, позна, а трэцяй гадзіне ночы, вярнуўся з горада над Бугам у Жабінку. Праходзячы паўз дом № 87 на вуліцы Кірава, хлопец убачыў чалавека, які спаў на газоне. Побач ляжаў горны веласіпед…
Аляксандр стаў тармашыць п’янага, каб той ішоў дамоў. Ды нічога не выйшла. З курткі мужчыны выпаў мабільны тэлефон. Тады хлопец украў тэлефон, а разам з ім і веласіпед. Відаць, спадзяваўся, што нецвярозы чалавек, калі праспіцца, не зможа ўспомніць, дзе згубіў рэчы. На веласіпедзе Аляксандр К. прыехаў дамоў і разам з тэлефонам схаваў у гаражы чужы веласіпед. Пазней работнікі міліцыі знайшлі ўкрадзенае ім.
АПРОЧ ТАГО, Уладзімір П. прыхапіў веласіпед з хлява ў вёсцы Вялікія Якаўчыцы, Мікалай А. – у вёсцы Курпічы, а Сяргей Д. – з пад’езда дома на вуліцы Кірава ў райцэнтры. Усе яны праходзілі па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аштрафаваны на суму – ад 5,4 мільёна і да 9 мільёнаў рублёў. За гэтыя грошы можна было купіць не адзін і не два веласіпеды, і ездзілі б, не баючыся быць злоўленымі і пакаранымі.
Віктар НОВІК, старшыня суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top