Волату прыгожага пісьменства прысвячалася

Волату прыгожага пісьменства прысвячалася

IMG_8689Літаратурнае падарожжа па творах Івана Шамякіна здзейснілі дзесяцікласнікі першай школы і выпускнікі гарадскога ліцэя разам з вядучай мерапрыемства Валянцінай Славуціч. Яно адбылося ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і было прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння творцы.
Падарожжа пачалося з твораў, якія звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Вядучая Валянціна Славуціч  адзначыла, што ў 1951 годзе за “Глыбокую плынь” Івану Шамякіну была прысуджана прэстыжная на той час Сталінская прэмія (пазней яе назвалі Дзяржаўнай прэміяй СССР). Пісьменніку не было і трыццаці гадоў, калі да яго прыйшла літаратурная слава. Госці мерапрыемства ўбачылі відэаролік, у якім аўтар расказвае, як збіраў матэрыялы для пенталогіі “Трывожнае шчасце” і ствараў яе, абапіраючыся на рэальныя жыццёвыя падзеі і вобразы.
Размова на сустрэчы вялася і пра іншыя творы пісьменніка, у прыватнасці, раман “Сэрца на далоні”, за які Іван Шамякін атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа. Вядучая звярнула ўвагу прысутных на сімвалічнасць назвы рамана і зазначыла, што сэрца на далоні – гэта сімвал пераасэнсавання жыцця, дэмакратычных змен у грамадстве, якое пазбаўляецца ад спадчыннасці часоў культу асобы.
І вядучая, і вучні заўважылі, што пісьменнік ніколі не заставаўся ў баку ад гора людскога, жыццёвых праблем, таму многія яго творы экранізаваны: раманы “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, аповесці “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч” і іншыя.
На завяршэнне сустрэчы школьнікі паглядзелі ўрывак з відэапрэзентацыі 23-томнага выдання твораў Івана Шамякіна, дзе аб яго творчасці, укладзе ў беларускую літаратIMG_8696уру гаварылі навукоўцы, пісьменнікі, празаікі, літаратуразнаўцы, а таксама дачка пісьменніка Таццяна Іванаўна Шамякіна – прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ.
Акідваючы позіркам здзейсненае пісьменнікам, міжволі прыгадваецца верш Янкі Купалы “З кутка жаданняў”:
З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця –
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця…
Цяпер з народам вядуць гутарку творы народнага пісьменніка, творы – наказы нашчадкам – шанаваць і любіць сваю мову, літаратуру, Бацькаўшчыну.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымках: пад час правядзення мерапрыемства ў раённай бібліятэцы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top