“Вясёлка” ззяла полымем

“Вясёлка” ззяла полымем

_DSC9453Рэстаран “Вясёлка” філіяла “Жабінкаўскі” гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база” ў мінулую пятніцу ў абе-дзенны перапынак не змог парадаваць наведвальнікаў гарачай выпечкай і салатамі з-за пазаштатнай сітуацыі. У 11.44 у памяшканні капцільнага цэха рэстарана пачаўся пажар. Каб утаймаваць полымя і вялізныя клубы дыму, да рэстарана прыехалі 8 аўтацыстэрн і аўталесвіца. Дзякуючы ўмелым і зладжаным дзеянням выратавальнікаў, пажар хутка ўдалося лакалізаваць. У выніку агонь пашкодзіў капцільную шафу памерам 3 х 3 метры і 150 кілаграмаў мясной прадукцыі ў ім. Дымам закопчаны сцены і столя цэха. Людзі не пацярпелі. Паводле дадзеных абласнога ўпраўлення МНС, прычынай пажару магла быць няправільная эксплуатацыя печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top