І на працу, і на танцы трэба хадзіць не парушаючы заканадаўства

І на працу, і на танцы трэба хадзіць не парушаючы заканадаўства

1a1b0d90e39665e49f79d70ee4c871e1Летась у параўнанні з 2014 годам адбыўся нязначны рост злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі, на 14,3%. Павялічылася колькасць іх у групах – з двух да чатырох, а таксама крымінальна-караемых хуліганстваў – з двух да трох.
У большасці злачынстваў удзельнічалі падлеткі, якія жывуць у іншых раёнах. Праўда, два злачынствы (крадзяжы) на рахунку юных жыхароў нашага раёна. У тым ліку адно было здзейснена ў групе з дарослым. Непаўнагадовы Н. Шкураль папярэдне дамовіўся з паўнагадовым А. Сірацюком і наўмысна ўкралі матацыклетны шлем “Айрох”, падшлемнік “Брубек”, а таксама мотакасцюм “Ванучы”, што вісеў на плоце паблізу матацыкла. Тым самым яны нанеслі пацярпеламу Лазару А. урон на агульную суму 7 мільёнаў 700 тысяч рублёў. Злачынства падпала пад ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Юны злодзей у той момант пражываў на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, выхоўваўся ў няпоўнай сям’і, раней неаднаразова здзяйсняў правапарушэнні і прыцягваўся да адміністрацыйнай ад-казнасці.
Заўважу, што разам з аб’ектыўнымі фактарамі, у ліку якіх абыякавае выхаванне бацькамі падлеткаў, адсутнасць кантролю за імі ў вольны час, прычынамі і ўмовамі здзяйснення злачынстваў падлеткамі з’яўляюцца і недахопы ў рабоце дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць меры агульнай прафілактыкі правапарушэнняў.
Колькасць злачынстваў па віне непаўнагадовых вырасла, а вось адміністрацыйных правапарушэнняў знізілася. Аднак больш стала правапарушэнняў, звязаных з распіццём алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскіх месцах  ці знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення – з 22 да 30 (агульная колькасць 50).
Такім чынам, прыведзены аналіз сведчыць пра недахопы ў рабоце дзяржаўных органаў, што займаюцца прафілактыкай безнагляднасці і права-парушэнняў сярод непаўнагадовых. Значыць, неабходна прымаць дадатковыя меры і канструктыўныя рашэнні, накіраваныя на стабілізацыю крымінагеннай сітуацыі ў падлеткавым асяродку, на прафілактыку п’янства сярод непаўнагадовых.
Пракуратурай у другім паўгоддзі 2015 года праверана выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў ААТ “Ракітніца”, дзе былі парушаны працоўныя правы непаўнагадовых. Паводле вынікаў праверкі сельгас0прадпрыемству ўнесена прадпісанне на ўхіленне парушэнняў заканадаўства аб абароне працоўных правоў падлеткаў, яго дырэктар Р. Гарох пракурорам раёна афіцыйна папярэ-джаны, кладаўшчык І. Лепская, паводле пастановы пракурора, прыцягнута да дысцыплінарнай адказна-сці – вымовы.
Намі таксама было ўстаноўлена, што ў дзейнасці камісіі па справах непаўнагадовых ёсць парушэнні патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе парадак вядзення адміністрацыйнага працэсу ў адносінах непаўнагадовых і іх законных прадстаўнікоў. Словам, бацькі, апекуны (папячыцелі), іншыя запрошаныя не кожны раз уведамляюцца пра час і дзень правядзення пасяджэння камісіі за пяць дзён да яго пачатку. У некаторых матэрыялах наогул уведамленні адсутнічаюць.
Летась пракуратура пэўную ўвагу надавала і пытанням захавання заканадаўства ў ахове жыцця і здароўя дзяцей у адукацыйных установах раёна. Высветлілася, што пэўныя меры ў выкананні Плана мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2014-2018 гады ў раёне не былі прыняты, што не дазваляе забяспечыць пэўнага кантролю органамі ўлады і скаардынаваць разрозненыя, але накіраваныя на агульную мэту дзеянні суб’ектаў прафілактыкі раёна. І, як вынік, немагчыма карэнным чынам палепшыць сітуацыю ў папярэджанні гібелі непаўнагадовых і атрыманні імі траўм.
Значным недахопам у прафілактыцы дзіцячага траўматызму як на ўзроўні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, так і ва ўстановах адукацыі з’яўляецца адсутнасць інфармацыйна-аналітычнай работы, што не дазваляе своечасова выяўляць праблемы і прымаць эфектыўныя рашэнні. Выяўлены разыходжанні ў звестках аб траўмах вучняў у сістэме адукацыі і ахове здароўя. У ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Жабінка”, “Сярэдняя школа № 3 г. Жабінка” і “Маціевіцкая базавая школа” належным чынам не былі расследаваны і аформлены няшчасныя выпадкі, што здарыліся з вучнямі.
Праверка паказала, што КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” не прымае своечасовыя меры ў афарбоўцы і рамонце абсталявання, дапускаюцца парушэнні санітарных правілаў і нормаў прыдамовых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў, што можа прывесці да дзіцячага траўматызму.
У выніку праведзеных праверак пракурорам раёна ўнесена два прадстаўленні на ўхіленне парушэнняў заканадаўства, чатыры прадпісанні, адна кіруючая асоба афіцыйна папярэ-джана пра недапушчальнасць паўторнага правапарушэння, тры – паводле актаў пракурорскага рэагавання прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Паводле прадпісання пракурора непаўнагадовыя Крук В.І. і Крук О.В. прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Маніторынг пракуратуры раёна выявіў факт парушэння заканадаўства ў правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. У танцавальнай зале Ракітніцкага сельскага Дома культуры ў лістападзе ў 23.20 знаходзіліся трое непаўнагадовых, білеты якім былі прададзены дырэктарам установы. Згодна з пастановай пракуратуры аддзел ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама падвергнуты штрафу, паводле арт. 17.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а В. Дацкевіч прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top