Ноябрь — месяц сдачи оружия

Ноябрь — месяц сдачи оружия

На Жабінкаўшчыне з 1 да 30 лістапада г.г. праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў дзеля добраахвотнай здачы грамадзянамі зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Аддзел унутраных спраў райвыканкама нагадвае жыхарам раёна: за незаконнае захоўванне, нашэнне, набыццё, выраб, перадачу або збыт агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў законам прадугледжваецца крымінальная адказнасць. Віноўныя могуць быць пазбаўлены свабоды на розныя тэрміны, абмежаваны ў свабодзе або падвергнуты штрафным санкцыям. Зброя і боепрыпасы канфіскуюцца.
Разам з тым на працягу месяца ёсць магчымасць зброю і яе часткі, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, якія захоўваюцца ў вас незаконна, добраахвотна здаць у Жабінкаўскі РАУС у любы час сутак. Прыём іх ажыццяўляецца дзяжурным аператыўнай службы аддзела. Грамадзяне, якія добраахвотна здалі свае “арсеналы”, вызваляюцца ад адказнасці.
Нашы тэлефоны “гарачай лініі” — 2-12-21, 2-12-76, 22-0-96 або 102. Ананімнасць гарантуецца.
І.ПАСТУШЫН, старшы інспектар Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top