Лыжня паклікала на старт!

Лыжня паклікала на старт!

SAM_5818 SAM_582923 студзеня на базе Ленінскай сярэдняй школы прайшла “Жабінкаў-ская лыжня – 2016”. Акрамя навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, у ёй удзельнічалі каманды дарослых камбікормавага завода і спартыўнага комплексу “Бадзёрасць”. Жабінкаўская лыжня сабрала на старце звыш 100 чалавек.

Мерапрыемства пачалося з урачыстага моманту: пад гукі Дзяржаўнага гімна быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Адкрыў спаборніцтвы галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Крук. Ён звярнуў увагу, што “Жабінкаўская лыжня – 2016” праводзіцца ў рамках Дня здароўя і спартакіяды сярод навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. Аляксей Фёдаравіч нагадаў: “Лыжныя гонкі з’яўляюцца зімовым алімпійскім відам спорту. Зусім хутка – з 12 па 21 лютага – мы будзем сачыць за II зімовымі юнацкімі Алімпійскімі гульнямі, якія адбудуцца ў нарвежскім Лілехамеры. А потым нас чакаюць XXXI летнія Алімпійскія гульні, што пройдуць з 5 па 21 жніўня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія). Да слова, гэта будуць першыя Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Амерыцы”. Падмацаваў словы выступоўцы алімпійскі сцяг, унесены пад алімпійскі гімн.
Да ўдзельнікаў лыжні звярнулася дырэктар Ленінскай сярэдняй школы Ірына Гурская. Яна павіншавала іх са спартыўным святам, пажадала поспехаў і добрых вынікаў у спаборніцтвах. З умовамі іх правядзення пазнаёміў прысутных галоўны суддзя Ігар Ганчарук – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Якаўчыцкай сярэдняй школы.
Пасля гэтага ўдзельнікі гонак рушылі на старт. Лыжнікі малодшай групы павінны былі прайсці наступныя адлегласці: хлопчыкі – да 2 км, дзяўчынкі – 1 км, юнакі старэйшай групы – да 3 км, дзяўчаты – да 2 км. Для дарослых лыжнікаў дыстанцыя складала: для мужчын – 3 км, для жанчын – 2 км. Спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі спартыўнага гарадка Ленінскай школы.
Надвор’е ў той дзень было ясным і марозным. Яно спрыяла ўдзельнікам лыжных гонак, падтрымлівала іх актыўнасць, настрой, імкненне да перамогі. Сапраўднае зімовае надвор’е і спартыўны запал падаравалі лыжнікам духоўна-фізічны адпачынак і прывялі да добрых вынікаў.
Сярод дарослых леп-шымі былі прадстаўнікі камбікормавага завода. У камандным заліку сярод навучэнцаў І месца заваявала Ракітніцкая СШ, другое – Хмелеўская адзінаццацігодка, трэцяе – гаспадары спаборніцтваў. У асабістым заліку сярод школьнікаў найлепшыя вынікі паказалі: у малодшай групе сярод хлопчыкаў – Сяргей Максіменка з Маціевіцкай базавай школы, сярод дзяўчынак – Ганна Білека з Ленінскай адзінаццацігодкі, у старэйшай групе сярод юнакоў – Уладзіслаў Сахарчук з Якаўчыцкай сярэдняй школы, сярод дзяўчат – Валерыя Даўгарукава з Хмелеўскай. Пераможцы і прызёры “Жабінкаўскай лыжні – 2016” былі ўзнагароджаны дыпломамі розных ступеняў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама як у камандным, так і ў асабістым заліку.
Па выніках лыжных гонак сфарміравана зборная каманда навучэнцаў нашага раёна для ўдзелу ў абласных спартакіядных спаборніцтвах, якія пройдуць 5-6 лютага ў Баранавіцкім раёне. Пажадаем юным жабінкаўцам поспехаў і перамог і на абласной лыжні.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымках: пад час правядзення “Жабінкаўскай лыжні – 2016”.
Фота з архіва Ленінскай сярэдняй школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top