Вадаёмы небяспечныя для наведвання

Вадаёмы небяспечныя для наведвання

3-кол-6стрЦёплае надвор’е, дажджы садзейнічаюць раставанню і паступоваму знікненню ледзянога пакрыцця на вадаёмах. Лёд на рэках, азёрах, у кар’ерах робіцца тонкім, рыхлым і ўяўляе сур’ёзную небяспеку для жыцця. Нягледзячы на гэта, некаторыя аматары рыбнай лоўлі ігнаруюць меры бяспекі, выходзяць на вадаёмы і пры гэтым забываюць пра элементарную асцярожнасць.

АСВОД звяртаецца да ўсіх жыхароў Жабінкаўшчыны, да аматараў зімовай рыбалкі і настойліва просіць у гэты вельмі небяспечны перыяд устрымацца ад выхаду на рэкі і азёры. Трэба памятаць, што падзенне ў халодную ваду прыводзіць, як правіла, да трагічных вынікаў. Для выратавання самога сябе, іншых грамадзян, кожнаму рыбаку трэба мець выратавальную камізэльку і іншыя сродкі. І яшчэ нагадаю, што рыбалка ў стане алкагольнага ап’янення часта заканчваецца трагічна.
АСВОД пераканаўча просіць бацькоў, настаўнікаў, усіх дарослых звярнуць увагу падлеткаў на небяспеку вадаёмаў у гэты час, выключыць прагулкі, гульні дзяцей паблізу іх. Будзьце асцярожныя, беражыце сваё і чужое жыцці.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top