Калі збаўляемся ад снегу і ледзяшоў на дахах

Калі збаўляемся ад снегу і ледзяшоў на дахах

6dbabc926124bb8f51a53611922185a2У сувязі са складанай метэаралагічнай сітуацыяй кіраўнікам арганізацый неабходна звярнуць увагу на захаванне наступных мер бяспекі пры правядзенні работ па ачыстцы дахаў, карнізаў будынкаў і збудаванняў ад снегу і лёду. Правядзенне іх павінна адбывацца паводле нараду-допуску на работы павышанай небяспекі і пад кіраўніцтвам асобы, адказнай за бяспеку. Найперш неабходна правесці пазапланавы інструктаж работнікаў, якія будуць займацца гэтым, памятаць, што да такіх работ, а яны выконваюцца на вышыні з выкарыстаннем тэлескапічнай вышкі (гідрападымальніка), дапускаюцца работнікі не маладзей за 18 гадоў, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, маюць допуск да выканання іх на вышыні, навучаныя бяспечным метадам і прыёмам, праінструктаваныя, прайшлі стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. А яшчэ яны забяспечваюцца неабходнымі сродкамі індывідуальнай аховы, у тым ліку каскамі, а пры выкананні работ на вышыні – сродкамі індывідуальнай аховы ад падзення з вышыні. Працаваць на даху аднаму ў галалёд ці пры хуткасці ветру 15 м/сек. і больш, рухацца па ім з ухілам больш як 20 градусаў без выратавальнага пояса і троса для страхавання, прымацаванага да надзейнай апоры, не дапускаецца.

Работы, што праводзяцца на вышыні і адкрытым паветры непасрэдна з канструкцый, перакрыццяў, абсталявання, пры пагаршэнні бачнасці, пры галалёдзе, моцным ветры, снегападзе спыняюцца, а работнікі пакідаюць месца працы. Ачыстку ад снегу трэба праводзіць толькі драўлянымі ці пластыкавымі шуфлямі, пачынаючы ад канька да карніза раўнамерна. Забараняецца рабіць гэта з краёў.
Месцы, дзе ідуць работы па ачыстцы даху ад снегу, павінны быць унізе абгароджаныя, а праход для пешаходаў і праезд для транспартных сродкаў закрытыя.
Забараняецца скідваць снег на электрычныя, тэлефонныя і іншыя правады, антэнныя ўводы, адцяжкі кантактнай сеткі, а таксама на дрэвы, хмызнякі, што знаходзяцца ўнізе, кіёскі, аўтамашыны і інш. Пры ачыстцы дахаў нельга датыкацца да электраправадоў, тэлевізійных антэн, светлавых рэклам і іншых установак, што ўсталяваны на іх, таму што магчыма паражэнне электрычным токам. Скідваць снег дазваляецца толькі днём. Калі гэта робіцца ў цёмны час сутак, то месца работы і падыходы да іх павінны быць добра асветленыя.
Пры выкананні работ з выкарыстаннем тэлескапічнай вышкі (гідрападымальніка) павінна быць забяспечана зрокавая сувязь паміж работнікам, які знаходзіцца ў карзіне, і кіроўцам. Пры адсутнасці такой сувязі ля вышкі павінен знаходзіцца іншы работнік, які перадае вадзіцелю каманды на пад’ём ці спуск карзіны. Пры хуткасці ветру 10 м/сек.
і больш на вышыні 10 м, цяжкай бачнасці, а таксама пры тэмпературы на вуліцы ніжэй за пазначаную ў пашпарце падымальніка, яго эксплуатацыя не дапускаецца.
Алег ЖМІНЬКО, галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення;
Марына КІРЫЛЮК, намеснік начальніка ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Жабінкаўскага райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top