Як грэцца, каб не загарэцца

Як грэцца, каб не загарэцца

shutterstock_94904761

У зімовую непагадзь і холад вельмі прыемна вяртацца ў цёплы і ўтульны дом, кватэру, дзе не трэба, прыходзячы з вуліцы, надзяваць шкарпэткі з ангоры, накідваць бабуліну “целагрэйку”, уключаць на поўную моц абагравальнікі. На самой справе, нягледзячы на прыкметнае пацяпленне, яны не губляюць сваёй прапіскі ў нашых кватэрах, падымаючы слупок тэрмометра да выратавальных 18-20 градусаў Цэльсія, ствараюць найбольш спрыяльны цеплавы рэжым. Праўда, у канцы месяца за паслугі гэтых клапатлівых электрычных памочнікаў з гаспадароў вылічваюць кругленькую суму. І многія, не жадаючы траціцца на абагравальнікі заводскай вытворчасці, майструюць самаробкі. Прычым фантазія кулібіных сапраўды бязмежная. На цагліну або азбестацэментную трубу яны намотваюць спіраль і ўключаюць “убойны” цеплавы агрэгат у электрасетку. Думаеце, кустарныя вытворцы не разумеюць, чым рызыкуюць? Канечне, разумеюць, але спрацоўвае псіхалагічны фактар. Яны ўпэўнены, што будуць пастаянна сачыць за сваім “дзецішчам”. Аднак гэта немагчыма. Чалавек пераключыў увагу на нешта іншае, забыў, не дай Бог, заснуў, а бяда ўжо побач. Дарэчы, не менш небяспечныя за самаробныя і заводскія абагравальныя прыборы састарэлых мадэляў, якія ўжо адслужылі свой тэрмін. Як жа грэцца, каб не загарэцца, каб не дапусціць пажару?
У час работы абагравальнікаў трэба прытрымлівацца пэўных правілаў:
* пастарайцеся, каб дзеці знаходзіліся як мага далей ад прыбора нават суперновай мадэлі, і не пакідайце яго ўключаным у сетку без нагляду;
* да адной крыніцы сілкавання небходна падключаць не больш за два электрапрыборы;
* купляйце толькі тэхніку, якая мае пасведчанне аб гігіенічнай рэгістрацыі Міністэрства аховы здароўя і сертыфікат Дзяржстандарту;
* катэгарычна забараняецца сушыць на электраабагравальніках рэчы, адзенне і абутак;
* нельга выкарыстоўваць бытавыя электранагравальныя прыборы ў службовых памяшканнях і ў пакоях інтэрнатаў.
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top