Карысці ад заробку “ў канвертах” няма

Карысці ад заробку “ў канвертах” няма

81326577

Атрыманне заробку за сваю працу – неад’емнае права чалавека. Вось толькі парушаецца яно даволі часта. Некаторымі прадпрыемствамі і індывідуальнымі прад-прымальнікамі вядзецца “двайная” бухгалтэрыя не для таго, каб дапамагчы работніку сэканоміць на аплаце падаходнага падатку, а для таго, каб зарабіць большы даход, пры гэтым ухіліўшыся ад аплаты падаткаў.
Падатковымі органамі праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы ў выяўленні фактаў атрымання даходаў фізічнымі асобамі без адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку і ў бухгалтарскай справаздачнасці ці ніжэй гарантаванага мінімуму.
Нагадваю, што грамадзянам нельга жыць толькі сённяшнім днём, каб атрыманыя сумы “ў канвертах” не сталі недаглядам пры падліку заработнай платы для налічэння пенсійных дапамог. Пенсію, бальнічны і страхоўку ў выпадку страты працаздольнасці дзяржава падлічвае толькі з той сумы, што атрымана афіцыйна і з чаго заплачаны падатак.
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб правапарушэннях у сферы падатковага заканадаўства, у тым ліку парушэннях аб парадку выплаты заработнай платы, можаце паведаміць аб гэтым у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне па тэлефонах: 25-1-80 ці 25-2-36 з 8.00 да 13.00. Факты будуць правераны, а канфідэнцыяльнасць атрыманай ад вас інфармацыі – захавана.
Людміла ГРУЗІНА, намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў інспекцыі МПЗ
у Жабінкаўскім раёне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top