Ні снег, ні галалёд не павінны несці перашкод

Ні снег, ні галалёд не павінны несці перашкод

f11626Вынікі аналізу стану грамадскай бяспекі паказалі, што работа мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых суб’ектаў у прафілактыцы правапарушэнняў у ахове жыцця і здароўя людзей па-ранейшаму актуальная.
Складаныя ўмовы надвор’я, узмацненне маразоў, туман і галалёдзіца абвастрылі праблемы ў забеспячэнні паўсядзённай бяспекі насельніцтва. Пачасціліся выпадкі звароту людзей у бальніцы па медыцынскую дапамогу ў сувязі з траўмамі, выкліканымі галалёдам. Паводле дадзеных метэапрагнозу, у студзені сёлета складаныя ўмовы надвор’я захоўваюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Ёсць пагроза ўзнікнення пажараў праз эксплуатацыю насельніцтвам няспраўных печаў і электраабагравальнікаў, развядзенне адкрытага агню.
У сітуацыі, што склалася, пракуратурай раёна сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі з мэтай забеспячэння грамадскай бяспекі, захаванасці жыцця і здароўя людзей прымаюцца дадатковыя меры ў папярэджанні надзвычайных зда-рэнняў і забеспячэнні жыццядзейнасці насель-ніцтва ў складаных метэ-аралагічных умовах.
Але найбольш шкодзіць сабе і навакольным сам чалавек, калі неахайна карыстаецца агнём і яго крыніцамі. Для захаванасці сваіх маёмасці, даху над галавой, а таксама жыцця, кожны павінен сам строга выконваць правілы пажарнай бяспекі. Абавязкам бацькоў з’яўляецца: з ранняга ўзросту прывучыць сваіх дзяцей да захавання правілаў пажарнай бяспекі, умення правільна дзейнічаць на выпадак узнікнення экстрэмальнай сітуацыі. Памятайце, што ўважлівасць і адказныя адносіны да пажарнай бяспекі дапамогуць не дапусціць загарання на парозе вашага дома!
Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб тым, што дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі не заўважаюцца парушэнні заканадаўства пры абследаванні жылля лю-дзей, найперш адзінокіх і тых састарэлых, хто адзінока жыве, інвалідаў у захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі, аказанні ім адраснай сацыяльнай дапамогі, ачыстцы дахаў пабудоў ад снегу і лёду, бесперабойным гандлёвым абслугоўванні аддаленых населеных пунктаў, забеспячэнні дарожнай бяспекі, а таксама аховы жыцця людзей на водах, просім паведамляць аб гэтым у пракуратуру Жабінкаўскага раёна па тэлефоне 25-2-40.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top