Палічыў не па-суседску… рэбры

Палічыў не па-суседску… рэбры

Untitled-12

У той жні-веньскі, позні ўжо, вечар пенсіянер Яўген Валянцінавіч, будучы на добрым падпітку, не дачакаўся сужыцелькі, захваляваўся і пайшоў шукаць яе. Старому здавалася, што непаседлівая баба пабегла да некага з суседзяў – найхутчэй да Раданюкідзаў.
Падышоўшы да іх дома, Яўген гучна пастукаў у дзверы і акно. Першым адгукнуўся на грукат Сяргей Р. Ён адчыніў акно і прапанаваў няпрошанаму госцю супакоіцца ды ісці дамоў. Але ў адказ пачуў густы нецэнзурны мат.
Сяргей да таго таксама добра выпіў, і яму захацелася правучыць некультурнага суседа. Сяргеева маці зразумела, што можа ўзнікнуць бойка, і замкнула дзверы. Сын, аднак, адшукаў другі ключ і выйшаў да Яўгена.
Пра далейшы ход падзей здагадацца няцяжка. Сяргей Р. пусціў у ход кулакі, а таксама біў, не шкадуючы, нагамі, добра, як кажуць у такіх выпадках, палічыў рэбры. Сапраўды, сярод іншых цялесных пашкоджанняў судова-медыцынская экспертыза вызначыла ў пацярпелага закрытыя пераломы 9, 10 і 11 рэбраў справа і вывіх правага пляча.
Улічваючы абставіны справы і асобу абвінавачанага: ён нідзе не працуе, раней быў судзімы, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і гэтае злачынства здзейсніў у дачыненні да састарэлага чалавека, а значыць, не хоча станавіцца на шлях выпраўлення і законапаслухмяных паводзін, суд прыйшоў да высновы, што для Сяргея Р. выпраўленне магчыма пры знаходжанні ва ўмовах строгай ізаляцыі з назначэннем пакарання ў выглядзе арышту са штрафам.
Суд на аснове часткі 1 артыкула 149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь назначыў Сяргею Р. пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы са штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або на суму 5 мільёнаў 400 тысяч беларускіх рублёў.
Паводле заключэння судова-псіхіятрычнай экспертызы Сяргей хварэе хранічным алкагалізмам. Згодна з часткай 1 артыкула 107 Крымінальнага кодэкса, да хворага было прыменена прымусовае антыалкагольнае лячэнне.
Людміла РУБАШЭЎСКАЯ,
суддзя суда Жабінкаўскага раёна.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*