Благодарим за понимание

Благодарим за понимание

Праз “Сельскую праўду” хочам выказаць падзяку начальніку цэха газазабеспячэння Яўгену Мікалаевічу Кукашуку. У нас закончыўся ў балоне газ, а мы, старыя людзі, забыліся яго своечасова заказаць. Вось і атрымлівалася, што цэлы тыдзень трэба было чакаць, каб завезлі (балоны дастаўляюць раз на тыдзень). Столькі не змаглі б гатаваць гарачую ежу. Словам, шмат нязручнасцяў.
Падказалі звярнуцца да начальніка Я.М.Кукашука. Калі яму патэлефанавала, была расчулена ўважлівымі адносінамі, з разуменнем ён паставіўся да маёй праблемы. Яшчэ больш узрадавала, калі ў той жа дзень прывезлі нам газ, праверылі і падключылі балон.
Я і мой муж, інвалід першай групы, вельмі ўдзячныя Яўгену Мікалаевічу Кукашуку за чулыя адносіны да пажылых людзей. Дзякуй, што ён уважліва выслухаў, не адмахнуўся ад маёй просьбы і дапамог. Жадаем усім людзям быць спагадлівымі і міласэрнымі, чалавечнымі ў адносінах між сабой.
З павагай, Л.І. і М.А.Цеслякі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top