“Нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддадзім”

“Нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддадзім”

211206-04Лукашэнка адобрыў новую Ваенную дактрыну Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў новую Ваенную дактрыну Беларусі па выніках праведзенага 22 студзеня пасяджэння Савета бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка даручыў пры неабходнасці ўнесці ў дакумент праўкі з улікам праведзенага абмеркавання. У бліжэйшы час праект закона, што прадугледжвае зацвярджэнне Ваеннай дактрыны, будзе ўнесены Прэзідэнтам на разгляд у парламент.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што новая Ваенная дактрына вызначае погляды беларускай дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што прамая ваенная пагроза Беларусі адсутнічае. «На першы план выйшлі выклікі іншага характару. Аднак, як сведчыць народная мудрасць, «порах трэба трымаць сухім». І гэта мудрасць захоўвае сваю актуальнасць», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што з моманту зацвярджэння дзеючай дактрыны прайшло паўтара дзясятка гадоў, і за гэты перыяд абстаноўка ў свеце і вакол Беларусі кардынальна змянілася. У прыватнасці, абвастрыліся супярэчнасці сусветных і рэгіянальных цэнтраў сілы ў барацьбе за перадзел сфер уплыву і імкненне адстойваць свае геапалітычныя інтарэсы рознымі спосабамі.
«Актыўнае выкарыстанне механізмаў «каляровых рэвалюцый» для звяржэння законнай улады прывяло да павелічэння колькасці ўзброеных канфліктаў. Пры гэтым усё часцей дасягненне палітычных мэт адбываецца шляхам падрыву дзяржавы знутры», – сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што тэрарызм захліснуў увесь свет, ад еўрапейскага кантынента да Злучаных Штатаў Амерыкі, а паток бежанцаў, якія бягуць ад вайны, актыўна накіроўваецца ў Еўропу.
«Узмацніліся супярэчнасці паміж Расійскай Федэрацыяй і дзяржавамі – членамі НАТА, калі не сказаць больш. І паміж імі апынуліся мы, як паміж молатам і кавадлам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што захоўваецца пагроза глабальнай і рэгіянальнай бяспецы, пры гэтым далейшая эскалацыя абстаноўкі можа мець непапраўныя наступствы як для Еўропы, так і ўсяго чалавецтва.
Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўзніклі новыя з’явы, якія патрабуюць адэкватнага рэагавання. Так, на змену традыцыйным формам вайны прыйшлі іншыя, у тым ліку так званыя гібрыдныя. У іх значна павысілася роля інфармацыйных рычагоў уздзеяння на фарміраванне грамадскай думкі ў той ці іншай дзяржаве.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аналіз сучаснай абстаноўкі вымушае скарэкціраваць падыходы да комплекснага забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку ў ваеннай сферы.
Ён адзначыў, што ў мінулым годзе была пастаўлена задача міністру абароны вывучыць усе варыянты сілавога рэагавання на сучасныя пагрозы з улікам доўгатэрміновага прагнозу, адлюстраваўшы гэта ў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны, што і было выканана.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў членам Савета бяспекі абмеркаваць, наколькі ўлічаны змяненні форм і спосабаў вядзення ўзброенай барацьбы ў дакуменце, як ацэнена з пункту гледжання забеспячэння бяспекі Беларусі цяперашняя ваенна-палітычная абстаноўка, варыянты рэагавання на тыя ці іншыя пагрозы краіне.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top