Untitled-13

Чарговы медаль “прыляцеў”
у Жабінкаўскі РАУС

19 студзеня на аператыўнай нарадзе, якая праводзілася ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, разглядаліся розныя бягучыя пытанні. Былі і прыемныя моманты. Начальнік упраўлення УС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка ўзнагародзіў медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама ў ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўніка міліцыі Алега Смаршчка. Алег Анатольевіч амаль 22 гады працуе ў органах унутраных спраў, займаецца аховай грамадскага правапарадку.
Дарэчы, гэта трэці медаль у жабінкаўскіх супрацоўнікаў. Летам мінулага года аналагічную ўзнагароду атрымаў маёр міліцыі, начальнік АДАІ Андрэй Мядзведзь, а ў снежні – начальнік Жабінкаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Лагота.

З абласнога этапу прывезлі
пяць дыпломаў

З 11 па 15 студзеня ў Брэсце, Пінску, Кобрыне праходзіў трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Паводле яго вынікаў у навучэнцаў Жабінкаўшчыны пяць дыпломаў. Дзесяцікласніца гарадскога ліцэя Вольга Чарнецкая заваявала дыплом І ступені па нямецкай мове (педагог Святлана Канстанцінаўна Пташнік). Дыпломы ІІІ ступені ў дзесяцікласніцы першай гарадской школы  Юліі Галоўчык па беларускай мове і літаратуры (педагог Людміла Сямёнаўна Міхайлоць), у дзевяцікласніцы СШ №2 г. Жабінка Веры Сянішынай па матэматыцы (педагог Наталля Паўлаўна Кот), у дзесяцікласніцы гарадскога ліцэя Ганны Капусцінай па біялогіі (педагог Наталля Мікалаеўна Пратаковіч) і ў выпускніцы СШ №3 г. Жабінка Кацярыны Шахалевіч па абслуговай працы (педагог Ганна Яўгенаўна Кулагіна).
Абараняць гонар Жабінкаўшчыны на заключным этапе алімпіяды будзе навучэнка ліцэя Вольга Чарнецкая. Пажадаем ёй поспехаў і новых перамог!

Пра што сведчаць вынікі года?

Спецыялістамі аддзела вагагабарытнага кантролю і кантрольнага паста-пункта “Федзькавічы” філіяла транспартнай інспекцыі ў Брэсцкай вобласці летась было праверана 10367 адзінак транспарту. Вынікі праверак не суцяшальныя. “Выяўлена 3272 парушэнні заканадаўства ў транспартнай дзейнасці, – сказаў начальнік КП-ПВГК “Федзькавічы” Васіль Галюнчык. Асноўныя з іх – рух цяжкавагавых буйнагабарытных аўтамабіляў без спецыяльнага дазволу і парушэнне рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі. Было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 3240 вадзіцеляў. Штрафныя санкцыі склалі 5677 млрд. руб. У 1975 выпадках руху транспарту, што выконваў унутрырэспубліканскія і міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, выяўлена перавышэнне вагагабарытных параметраў без спецыяльнага дазволу. Уладальнікі гэтага транспарту кампенсавалі затраты за ўрон, нанесены аўтамабільным дарогам агульнага карыстання. Яны склалі 3152 міліарда рублёў”.

Сустрэліся з творчасцю любімага паэта

19 і 20 студзеня дзіцячая раённая бібліятэка прымала гасцей – другакласнікаў першай і трэцяй гарадскіх школ. Вучні паўдзельнічалі ў гульні-падарожжы “Дзіцячы свет Самуіла Маршака”, якую правялі для іх бібліятэкары Таццяна Прадзялюк і Вольга Гурыш. Вядучыя мерапрыемства расказалі дзецям пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі відэафільм пра знакамітага творцу. Пад час літаратурнага падарожжа яны адгадвалі загадкі, успаміналі вершаваныя радкі твораў Самуіла Якаўлевіча, здзіўлялі вядучых веданнем ягоных вершаў на памяць. Завяршылася сустрэча праглядам мультфільма пра ўсім вядомага Рассеянага з вуліцы Басейнай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top