Не паддавайцеся вірусным інфекцыям

Не паддавайцеся вірусным інфекцыям

Bigstock_-27034616-Young-Female-Caught-Cold-Drinking-Tea-Feeling-Bad

Вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) – самыя распаўсюджаныя хваробы. На іх пакутуюць усе – адны часцей, іншыя радзей. Зімой вірусы найбольш актыўныя.
Сімптомы ўсім выдатна вядомыя, бо няма чалавека, які б ні разу не хварэў на ВРВІ. Спачатку з’яўляецца недамаганне, потым тэмпература, насмарк і кашаль. “Прастудзіўся,” – пераканана заяўляе чалавек.
Амаль усе праяўленні рэспіраторнай віруснай інфекцыі – гэта спосабы барацьбы арганізма з узбуджальнікам інфекцыі.
Павышэнне тэмпературы цела – найбольш тыповае праяўленне не толькі ВРВІ, але і любой інфекцыйнай хваробы. Арганізм такім чынам сам сябе стымулюе і выпрацоўвае рэчывы, якія змагаюцца з узбуджальнікам. Пры павышэнні тэмпературы цела неабходна зрабіць усё для таго, каб арганізм меў магчымасць губляць цяпло. Для гэтага трэба частае піццё, каб добра прапацець, і свежае паветра ў пакоі. Прымаць лекавыя прэпараты неабходна, калі чалавек дрэнна пераносіць тэмпературу або калі яна вышэй за 38,5 градуса, а таксама пры спадарожных хваробах нервовай сістэмы.
З дапамогай насмарку арганізм спрабуе спыніць інфекцыю ў носе, не пусціць яе далей – у горла, лёгкія. Пры гэтым выдзяляецца слізь, якая ў велізарных колькасцях утрымлівае рэчывы, што нейтралізуюць вірусы.
Цяпер пра кашаль. Пры любых хваробах лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў колькасць слізі павялічваецца, ад яе трэба чысціць бронхі, таму з дапамогай кашлю арганізм выдаляе яе і макроту.
Памятайце, што павышэнне тэмпературы, кашаль – важныя прычыны для таго, каб наведаць доктара.
У перыяд уздыму захворвання на ВРВІ няварта грэбаваць прафілактычнымі мерамі: прымайце полі-вітамінныя прэпараты, часцей уключайце ў рацыён кісламалочныя прадукты, свежую садавіну і гародніну, асабліва цыбулю і часнок, абмяжуйце наведванне шматлюдных месцаў, не пераахалоджвайцеся, апранайцеся ў адпаведнасці з надвор’ем, як мага часцей праветрывайце памяшканне, рэгулярна мыйце рукі. Калі ў вас дома з’явіўся хворы на ВРВІ, выдзеліце яму асобны посуд і ручнік. Пры доглядзе за ім насіце маску.
У халодныя, марозныя дні памятайце пра прафілактычныя меры і заставайцеся здаровымі!
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолог УАЗ «Жабінкаўская ЦРБ».

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top