Сустрэчы праводзіліся ў сяброўскай атмасферы

Сустрэчы праводзіліся ў сяброўскай атмасферы

_DSC5929У раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Івана Дацкевіча “Духоўны акіян”. На літаратурную сустрэчу былі запрошаны старшакласнікі і сябры паэта.

У цёплай, сяброўскай атмасферы вядучыя распавядалі пра жыццёвы і творчы шлях Івана Трафімавіча. У ягоных зборніках вершаў “Возвращение”, “Принимаю жизнь, как чудо”, “Своя стихия” і самым новым “Небесный океан”, якія былі прадстаўлены школьнікам – жыццё аўтара, яго думкі. Супрацоўнікі бібліятэкі натхнёна чыталі некаторыя вершы Івана Трафімавіча, праз якія старшакласнікі змаглі адчуць, якім няпростым было дзяцінства Івана, сірочае юнацтва ўдалечыні ад радзімы, як госць станавіўся на крыло паэзіі, рос творча і духоўна.
34 гады пражыў Іван Трафімавіч на Урале, але не забываў пра сваю Радзіму:
На муховецких заливах,
Там, где поют соловьи,
Слезы плакучая ива
Льет на ладони мои.
В полдень на заводях узких
Сладкая спит тишина.
Здравствуй, мой край
белорусский,
Детства родная страна…
Вярнуўся ў родны кут Іван Дацкевіч пасля доўгага расстання, дзе і знайшоў сваю Сінюю Птушку надзеі.
У ягонай творчасці ёсць усё, што перажыў і чым жыве чалавек. Гэта любоў да роднай вёсачкі, да сваёй зямлі, матулі, каханай. Ёсць творы на ваенную тэму, роздум пра ўласную чалавечую годнасць, лірычныя эцюды, гумар і сатыра. Аднак найбольш вершаў у яго на духоўную тэматыку.
Зборнік вершаў “Небесный океан” пабачыў свет у выдавецтве “Альтэрнатыва” ў 2014 годзе. У яго ўвайшлі лепшыя вершы паэта. Кніга аб’яднала ў адно цэлае прыгажосць мастацкага слова, успрыманне душой і сэрцам хрысціянскіх асноў.
Паэзія Івана Дацкевіча светлая, добрая. У наш няпросты час нам не хапае такой паэзіі, якая намагаецца зрабіць жыццё лепшым, а людзей святлей у духоўным плане.
Творца з задавальненнем падзяліўся з юнымі чытачамі думкамі наконт развіцця літаратурнага працэсу ў наш час і расказаў пра свой няпросты літаратурны шлях, як “нарадзіўся” псеўданім Трафім Вясёлы і многае іншае. Зразумела, за адну сустрэчу няпроста раскрыць светапогляд чалавека, аднак, як мне падалося, удзельнікі пасля яе заканчэння не спяшаліся разыходзіцца, гарталі зборнікі вершаў Івана Дацкевіча, дзяліліся сваімі ўражаннямі.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: Іван Дацкевіч на прэзентацыі кнігі.
Фота аўтара.

***

Напачатку 2016 года ў аграгарадку Радванічы адбылася сустрэча аматараў паэзіі з нашым земляком – IMG_4185паэтам Іванам Дацкевічам. Ініцыятарам яе быў мясцовы жыхар Мікалай Раждзественскі, які атрымаў задавальненне ад знаёмства з кнігай “Небесный океан” і вырашыў данесці паэтычнае слова да больш шырокай аўдыторыі.
Добрым памочнікам у арганізацыі гэтай сустрэчы была дырэктар Радваніцкага Дома культуры Ала Панасік. Да гэтага мерапрыемства яна падключыла вучняў школы, якія чыталі творы аўтара кнігі.
У сустрэчы прыняў
удзел мясцовы святар, настаяцель праваслаўнага прыходскага храма ў гонар святой блажэннай Матроны Маскоўскай айцец Аляксандр Яфімаў. Бацюшка выступіў з прамовай і адзначыў, што вершы паэта глыбокія і мудрыя, прымушаюць задумацца над сэнсам жыцця, падзякаваў Івану Трафімавічу за прыемную сустрэчу і падарыў яму праваслаўны каляндар і абраз святой блажэннай Матроны Маскоўскай. Мясцовы творца Іван Дацкевіч у сваю чаргу паднёс святару ўласную кніжку “Небесный океан”, якая будзе захоўвацца ў храме, каб мясцовыя жыхары, хто не можа яе купіць, змаглі пачытаць у любы час.
Сустрэча прайшла ў шчырай, сяброўскай атмасферы. Пасля яе многія набылі сабе выданне “Небесный океан” з аўтографам паэта і сфатаграфаваліся з ім на памяць.
Тамара ВАСІЛЮК,
аг. Ракітніца.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top