“Нязгасная памяць вайны”

“Нязгасная памяць вайны”

55Шаноўныя чытачы! Набліжаецца памятная дата ў жыцці нашага народа – 75-годдзе з таго трагічнага ранку 22 чэрвеня 1941 года, калі ў адначассе абарвалася мірнае жыццё і пачалася самая крывавая ў гісторыі Вялікая Айчынная вайна.
Усё менш і менш застаецца тых, хто памятае той грозны час: ваяваў у партызанскіх атрадах, на франтах, працаваў у тыле, набліжаючы Перамогу, жыў пад жорсткім акупацыйным рэжымам, усталяваным фашысцкімі захопнікамі. Іх успаміны – неацэнны скарб, на якім выхоўвалася і выхоўваецца не адно пакаленне моладзі.
Пра вайну шмат сказана ва ўспамінах яе ўдзельнікаў і сведкаў. Аднак цяпер, праз тры чвэрці стагоддзя, ёсць патрэба адгукнуцца тым, хто яшчэ застаецца носьбітам памяці, дзецям, унукам, народжаным ужо пасля ліхалецця, якія зберагаюць дасюль згадкі пра яго ад бацькоў, дзядоў. Галоўнае слова – ПАСПЕЦЬ! Паспець занатаваць тое нямногае, што не сцерлася з памяці. Паважаныя чытачы, гэта патрэбна не толькі вам, але й тым, хто прыйдзе следам.
У сувязі са знакавай датай рэдакцыя газеты “Сельская праўда” аб’яўляе творчы конкурс “Нязгасная памяць вайны”. Ён мае на мэце ўзнавіць старонкі мужнасці і гераізму беларускага народа, расказаць пра змагароў і цяжкі вогненны час, калі гартавалася не толькі сталь, але і людзі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца пазаштатныя аўтары, у тым ліку і нешматлікія, на жаль, ветэраны і сведкі Вялікай вайны. Калі пад цяжарам гадоў, вам няпроста ўжо самім напісаць у рэдакцыю, патэлефануйце – да вас абавязкова прыедуць прафесійныя журналісты. Яны беражліва занатуюць вашы ўспаміны.
Матэрыялы на конкурс “Нязгасная памяць вайны” прымаюцца да 15 снежня 2016 года. Вынікі будуць падведзены напрыканцы года. Пераможцаў чакаюць сувеніры.
Анатоль БЕНЗЯРУК, загадчык аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top